Кобра Матата () — кіраўнік груповак «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры» і «Народны фронт за справядлівасць у Конга».

Біяграфія Паходзіць з народа нгіці (падгрупа народа ленду).

Падчас вайны ў Ітуры ваяваў супраць урада ДР Конга. У 2004 годзе змяніў Жэрмена Катанга на пасадзе кіраўніка баевікоў.

Пасля прымярэння з уладамі ў 2006 годзе Матата стаў генералам кангалезскай арміі, але ў 2010 годзе аднавіў паўстанцкую дзейнасць.

У лістападзе 2014 годзе здаўся ўладам. Абвінавачваны ў злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Правадыры паўстанняў