«Чалавек дажджу» () ― амерыканскі мастацкі фільм (драма і роўд-муві) 1988 года, рэжысёра Бары Левінсана. Гісторыя пакутуючага аўтызмам Рэйманда (Дасцін Хофман) і яго эгацэнтрычнага брата Чарлі Бэбіта (Том Круз).
Сюжэт Малады бізнэсмэн Чарлі Бэбіт нечакана даведваецца, што ў спадчыну ад памерлага бацькі-мільянера дасталіся толькі ружовыя кусты ды «Б’юік» 1949 года, а ільвіная доля шматмільённай маёмасці — яго брату-аўтысту Рэйманду, які жыве ў лякарні для псіхічнахворых і пра існаванне якога Чарлі не ведаў.
Захацеўшы адабраць «сваю долю», Чарлі вырашае вывезці свайго старэйшага брата з лякарні і не вяртаць яго, пакуль палова спадчыны не будзе аддадзена яму.
Па разумовым развіцці Рэйманд амаль дзіця і жыве ў сваім унутраным свеце, які абапіраецца на строгі расклад і звычкі. Але ў той жа час ён валодае фенаменальнай памяццю і ўважлівасцю, а таксама здольны рабіць самыя складаныя арыфметычныя разлікі. Калі Чарлі высвятляе гэта, то ён вырашае выкарыстоўваць Рэйманда ў сваіх карысных мэтах.
У ролях
Узнагароды 1989 — фільм атрымаў чатыры «Оскары» Найлепшы фільм Найлепшая рэжысура (Бары Левінсан) Найлепшая мужчынская роля (Дасцін Хофман) Найлепшы арыгінальны сцэнар 1989 — «Залаты глобус» Найлепшы фільм (драма) Найлепшая мужчынская роля (драма) 1989 — Гран-пры Берлінскага кінафестывалю (1988) — «Залаты мядзведзь». 1989 — Прэмія Давід дзі Данатэла Найлепшая праца рэжысёра Найлепшая мужчынская роля
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1988 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1988 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг