Міхал Бетляе́ўскі — акцёр, антрэпрэнёр. У Мінску з 1832 года ў трупе А. Ш. Жукоўскага, у 1838—1839 (магчыма, і ў 1840) у трупе В. А. Ашпергера і ў 1846—1847 у трупе В. Драздоўскага; пасля 1832 і ў 1840—1841 у Гродне. У 1841 годзе арганізаваў асабістую трупу, якая гастраліравала ў Навагрудку і Кобрыне. Працаваў таксама ў трупах В. Блажэвіча (1841—1845) і Ю. Кандрата (1853—1854), што выступалі ў розных гарадах Беларусі.
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Антрэпрэнёры Катэгорыя:Постаці Мінска Катэгорыя:Постаці Гродна