Вяземскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929 гадах. Цэнтр — горад Вязьма.

Гісторыя Юрыдычна Вяземскі павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасаваная і Вяземскі павет адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год Вяземскі павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.

У 1929 годзе Смаленская губерня і ўсе яе паветы былі скасаваныя, а іх тэрыторыя ўвайшла ў новую Заходнюю вобласць.

Насельніцтва Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 105 500 чалавек. У тым ліку 98,3 % рускіх. У горадзе Вязьме пражывала 15 645 чалавек.

Адміністрацыйны падзел У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 25 валасцей. № п / пВоласцьВаласное праўленнеКолькасць паселішчаўНасельніцтва1Бяссонаўскаяс. Бяссонава2128362Бакасоўскаяв. Бакасава916293Гарадзішчанскаяс. Гарадзішча1722724Жылінскаяс. Жыліна1417585Жукаўскаяс. Жукава4029266Лявонцьеўскаяс. Лявонцьева4151317Лужкоўскаяв. Папортная3427718Марозаўскаяс. Марозава3429389Мясаедаўскаяс. Фёдароўскае16398410Навасельскаяс. Новае Сяло31666711Асташэўскаяс. Бораўшчына34446512Стасоўскаяс. Атнасова22304613Сямлёўскаяс. Семлёва27236714Сярожанскаяс. Сярожань22233515Салавецкаяв. Дзярнова34137916Спас-Волжскаяв. Маслава39440717Спас-Неразлучнаяс. Косціна28348718Спас-Целяпнёўскаяс. Спас-Целяпнёва23369019Успенскаяс. Успенскае25366920Фамішчэўскаяс. Фамішчава17245221Хмеліцкаяс. Хмеліта29301022Царова-Займішчанскаяс. Царова-Займішча17211023Шуйскаяв. Пакроў24378424Юрэнеўскаяс. Рыхлава44500725Ямскаясл. Ямскі172452 У 1913 годзе ў павеце было 18 валасцей: скасаваны Бяссонаўская, Бакасаўская, Жылінская, Жукаўская, Лужкоўская, Спас-Целяпнеўская, Царова-Займішчанская; Мясаедаўская перайменавана ў Фёдараўскую, Стасоўская — у Чапчугаўскую (с. Чапчугава).

Да 1926 года валасцей стала 7: Волста-Пятніцкая, Вяземска-Прыгарадная, Іздзешкаўская, Ісакоўская, Сямлеўская, Туманаўская, Хмеліцкая.

Заўвагі

Катэгорыя:Паветы Смаленскай губерні