Капіба́ра (), або вадасві́нка (Hydrochoerus hydrochaeris) — самы вялікі сучасны грызун, належыць да сямейства свінкавых. Некаторыя аўтары адносяць капібару да монатыповага сямейства вадасвінкавых (Hydrochoeridae). Капібара — траваедная жывёла з вельмі масіўным целаскладам (вага можа даходзіць да 65 кг), якая вядзе паўводны спосаб жыцця і пражывае ў Паўднёвай Амерыцы.
Апісанне
Самы буйны з сучасных грызуноў — даўжыня цела 100—130 см, вышыня ў карку каля 50 см, маса да 60 кг і больш. Укрыта рэдкімі, доўгімі (да 10 см) і грубымі валасамі. Спіна рыжавата-бурая або шараватая, бруха жаўтавата-бурае. Канечнасці доўгія, галава выцягнутая, спераду тупая. Паміж пальцамі няпоўныя плавальныя перапонкі.
Пашырэнне
Пашырана ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Жыве на берагах вадаёмаў і на балотах у трапічных лясах.
Аб'ект промыслу (мяса, скура). Добра прыручаецца, ёсць спробы зрабіць свойскай. Колькасць скарачаецца.
Асаблівасці біялогіі
Вядзе паўводны спосаб жыцця, добра плавае і нырае. Жыве групамі. Корміцца прыбярэжнай і воднай расліннасцю.
Раз у год нараджае 2—8 дзіцянят.
Літаратура
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Грызуны Катэгорыя:Млекакормячыя Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе Катэгорыя:Эндэмікі Паўднёвай Амерыкі