Невадскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Хендэрсан у штаце Невада, ЗША.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў адкрыты 3 верасня 2002 года як Невадскі дзяржаўны каледж. Яго галоўны кампус размешчаны на тэрыторыі плошчай 206 га ў паўднёвых перадгор'ях Хендэрсана. У сакавіку 2023 года заканадаўчы сход штата Невада прыняў закон аб змене назвы вучэльні з Невадскага дзяржаўнага каледжа на Невадскі дзяржаўны ўніверсітэт. Закон ўступіў ў сілу 1 ліпеня 2023 года.
Структура Школа адукацыі Школа медсястрынства Школа вольных мастацтваў, навук і бізнесу
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Невада
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Невады