Акруга Брустэр () — акруга штата Тэхас Злучаных Штатаў Амерыкі. На 2000 год у ёй жыло 8866 чалавек. Па ацэнцы бюро перапісу насельніцтва ЗША ў 2008 годзе насельніцтва акругі складала 9331 чалавек. Акруговы цэнтр горад Алпайн. Самая вялікая акруга штата, амаль у два разы пераўзыходзіць штат Дэлавэр па плошчы.
На тэрыторыі акругі знаходзіцца нацыянальны парк Біг-Бенд. Вышэйшы пункт гэтага парку — гара Эмары (2385 м) — адначасова з'яўляецца найвышэйшым пунктам акругі Брустэр. Акруга сфарміравана ў 1887 годзе з часткі акругі Прэсідыа. Названа ў гонар Генры Персі Брустэра, ваеннага міністра Рэспублікі Тэхас.
Катэгорыя:Акругі Тэхаса