«Голас Месяца» - артыкул Федэрыка Феліні () — апошні фільм Федэрыка Феліні. Экранізацыя рамана «Паэма пра лунатыка» Эрмана Кавацоні. Зняты ў 1990 годзе. Вытворчасць: Італія і Францыя.

Прэм’ера фільма адбылася 1 лютага 1990 гады ў Італіі.

Сюжэт У фільме расказана гісторыя лунатыка Іва Сальвіні, які любіць гуляць па начах. Ён трапляе ў розныя непрыдатныя месцы і назірае за рознымі людзьмі. Пры гэтым ён часта ўзгадвае сваю бабулю. Сальвіні трапляе ў адно непаразуменне за іншым, але гэта яго не хвалюе — бо ён ужо трохі вар’ят.

У ролях Паала Віладжа — Ганэла Раберта Беніньі — Іва Сальвіні Анджэла Арланда — Нестар Марыза Тамазі — Марыса Надзя Атавіяні — Альдзіна. Сьюзэн Блэйдзі — Сузі Дарыа Гірардзі — журналіст Найджэл Хэрыс — 2-і брат Мічалуцы Сім — флейтыст Дамінік Шэвалье — 1-ы брат Мічалуцы Віта — 3-і брат Мічалуцы

Узнагароды і намінацыі

Узнагароды 1990 — Прэмія «Давід дзі Данатэла» Лепшы акцёр — Паала Віладжа Лепшы мантаж — Ніна Баральі Найлепшая праца мастака — Дантэ Ферэці

Намінацыі 1990 — Прэмія «Давід ды Данатэла» Лепшая аператарская праца — Таніна Дэлі Коллі Лепшы дызайн касцюмаў — Маўрыцыа Міленаці Лепшы рэжысёр — Федэрыка Феліні Лепшы фільм Лепшая музыка — Нікола П’явані Лепшы прадзюсар — Віторыа Чэкі Горы, Марыа Чэкі Горы.

Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні