Арэгонскі ўніверсітэт навук аб здароўі () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Портленд у штаце Арэгон, ЗША.
Агульная характарыстыка Установа была заснавана ў 1887 годзе як медыцынскі факультэт Арэгонскага ўніверсітэта, а пазней стала медыцынскай школай гэтага ж універсітэта. У 1974 годзе кампус стаў незалежнай самакіравальнай установай адукацыі. Праграмы ўніверсітэта маюць высокі рэйтынг на нацыянальным узроўні.
Структура Каледж медыцыны Каледж стаматалогіі Каледж фармацыі Каледж медсястрынства Каледж грамадскага здароўя
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арэгон
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Арэгона