Павел Анатолевіч Трубчык (нар. , в. Атраднае, Любанскі раён) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2013), дацэнт (2016).
Біяграфія Нарадзіўся года ў в. Атраднае Любанскага раёна. Член Беларускага таварыства «Веды».
Скончыў у 2000 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», у 2001 годзе магістратуру, у 2004 годзе аспірантуру. З 2017 па 2022 год праходзіў навучанне ў дактарантуры па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання».
З 2004 года выкладае на кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 2016 годзе прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2011—2016 — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце.
З 2021 года старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2022 года вучоны сакратар, з лістапада 2022 г. намеснік дырэктара па навуковай працы.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі (канец 19 — пачатак 20 ст.); гістарыяграфія гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ–ХХІ ст.
Спасылкі