— японскі мастак і дызайнер пачатку XX стагоддзя, які прылічваў сябе да паслядоўнікаў мастацкай школы і стаў першапраходцам у стылі мадэрн в Японіі.
Біяграфія
Камісака Сэка нарадзіўся ў Кіёта; яго талент у мастацтве і дызайне пачаў праяўляцца з дзяцінства; навучанне жывапісу ён пачаў з 16 гадоў. Першапачаткова ён навучаўся пад кіраўніцтвам майстра са . З 1888 ён стаў навучацца ў Киси Кокэя, майстры школы Рымпа, пасля чаго ён стаў паслядоўнікам менавіта гэтай традыцыйнай мастацкай школы, якая бярэ пачатак у XVI стагоддзі. Камісака Сэка лічыцца апошнім вялікім прадстаўніком гэтай традыцыі ў японскім жывапісе. Акрамя жывапісу ён працаваў у розных формах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну.
Паколькі традыцыйны японскі стыль у жывапісе (і школы Рымпа у прыватнасці) з часам стаў выходзіць з моды, улады прадпрымалі меры, каб папулярызаваць унікальную мастацкую творчасць краіны і павысіць статус мастакоў, якія працуюць у гэтым кірунку. Заахвочвалася жаданне мастака ўнесці ў традыцыйны жывапіс рысы мадэрнізму. У 1901 годзе Камісака Сэка па ўказе ўрада Японіі адправіўся ў Глазга і Парыж, дзе на яго творчасць наймацнейшы ўплыў аказаў стыль ар-нуво. У Еўропе ён стараўся даведвацца больш пра з’яву , пра тое, якія элементы японскага мастацтва больш за ўсё прыцягваюць еўрапейскую публіку.
Творчасць Пасля вяртання ў Японію на пачаў выкладаць у новай муніцыпальнай школе мастацтваў, якая адкрылася ў Кіёта, паралельна ён працягваў эксперыментаваць з элементамі, стылямі і тэхнікамі заходняга мастацтва, спрабуючы знайсці ім прымяненне ў традыцыйным японскім мастацтве. Камісака Сэка застаўся верны традыцыйным сюжэтам жывапісу і некаторым прынцыпам і тэхнікам школы Рымпа (напрыклад, , прымяненне гэтай тэхнікі можна ўбачыць на скрутку Дзюрадзін і размаляванай «Бамбук і хвалі», выстаўленых у Метраполітэн-музеі ў Нью-Йорку), але ў цэлым, яго працы ў той жа ступені імкнуліся да захаду і стылю мадэрн. Ён выкарыстаў у працы яркія колеры і шырокія мазкі, вобразы знаходзяцца на мяжы паміж дэкаратыўнасцю і рэалізмам; колеры і матывы могуць «выскокваць», амаль што надаючы малюнку эфект трохмернасці.
Шэдэўрамі мастака лічацца створаныя ім зборнікі ілюстрацый Тыгуса (Тысяча траў, 1899 год) і Момаягуса (Свет рэчаў). Тыгуса ўяўляе сабой тры зборніка ілюстрацый, дзе знаходзяць адлюстраванне не толькі травы, і раслінная тэматыка ў цэлым, але і японскія тканіны, традыцыйныя прадметы японскага побыту і дэкору. Момаягуса уяўляе сабой тры ксілаграфічныя зборнікі ілюстрацый. Кнігі былі замоўленыя прыкладна ў 1909-10 годзе выдавецкай кампаніяй Унсода у Кіёта. Японская назва кніг ўзята з твора VIII стагоддзя Калекцыя з 10 тысяч лістоў з анталогіі «Ман’ёсю»; момаягуса — расліна, як мяркуецца, хрызантэма або палын. На шасцідзесяці ілюстрацыях прадстаўлены пейзажы, людзі, класічныя сюжэты і новыя тэмы. Зборнік увасабляе поўнае авалоданне мастаком майстэрствам традыцыйнага стылю школы Рымпа і яго злучэнне з інавацыямі ў мастацтве таго часу
Спасылкі Буклет да выстаўкі Камісакі Сэкі(pdf)
Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Японіі