Падаро́жжы ў некато́рыя далё́кія краі́ны све́ту. У чатыро́х ча́стках. Паво́дле Лемюэ́ля Гуліве́ра, спача́тку хіру́рга, а по́тым капіта́на не́калькіх караблё́ў (), больш вядомая пад назвай Падаро́жжы Гуліве́ра () — сатыра-фантастычная кніга ірландскага пісьменніка Джонатана Свіфта выдадзеная ў 1726 годзе ў Лондане, у якой высмейваюцца чалавечая натура і літаратурны жанр падарожных гісторый. Раман мае займальны прыгодніцкі сюжэт, які спалучае элементы фантастыкі, утопіі, антыўтопіі і сатырычнай прытчы, шырока выкарыстоўваюцца гратэск і алегорыя.
У кнізе Гулівер наведвае чатыры краіны: Ліліпуцію (), Волатаў (), Лапуту () — краіну разумных але бескарысных людзей і Гаўгнгнмаў () — краіну канёў.
Беларускія пераклады «Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг» пераклаў Вацлаў Пануцэвіч (выдадзена ў 1949 годзе), «Падарожжы Гулівера» пераклаў Анатоль Кудравец (выдадзена ў 1974 г.).
Экранізацыі Падарожжа Гулівера (фільм, 1902) Новы Гулівер — СССР, 1935 год Падарожжы Гулівера (мультфільм) — ЗША, 1939 год (Макс Флейшэр). Поўнаметражны мультфільм Ліліпуты і веліканы (Тры свету Гулівера) (The 3 Worlds of Gulliver) (), 1960 г. (The Adventures of Gulliver) (Джозеф Барбера, Уільям Ханна), 1968 г. м/ф Справа для распачыналага ката (Pripad pro zacinajiciho kata) (), 1969 г. — англа-бельгійскі фільм 1977 года Падарожжы Гулівера — аўстралійскі мультфільм 1979 года, экранізацыя першых дзвюх частак. Падарожжы Гулівера — Англія-ЗША, міні-серыял 1996 года. Падарожжа Гулівера 3D (Gulliver’s Travel) (Аніта Юдып), 2006 г. м/ф Падарожжы Гулівера — прыгодніцкі фільм 2010 года. Бібліяграфія Гулівер у Ліліпутаў / Джонатана Свіфта ; пераказалі для дзяцей: Т. Габэ і З. Задунайская ; малюнкі Ж. Гранвіля. — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Юндзетсектар, 1936. — 61 с. : іл. ; 26 см. — 8185 экз. — 70 к. Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг / Jonathan Swift ; пераклаў В[ацлаў] П[ануцэвіч]. — [Фленсбург] : Галоўная кватэра беларускіх скаўтаў, 1949. — 79 с. : іл. ; 22 см. — (Бібліятэка скаўцкай лектуры ; кн. 1). — У пераплёце. — Ксеракопія. Выхадныя даныя арыгінала: [Фленсбург] : Галоўная кватэра беларускіх скаўтаў, 1949. — 150 экз. Падарожжы Гулівера : [для малодшага школьнага ўзросту] / Джанатан Свіфт ; пераклад А. Кудраўца ; малюнкі А. Шэверава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 126, с. : каляр. іл. ; 21 см. — 100000 экз. — (У пераплёце) : 72 к.
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Падарожжы Гулівера Катэгорыя:Раманы 1726 года Катэгорыя:Сатырычныя раманы Катэгорыя:Фантастычныя раманы на англійскай мове Падарожжы Гулівера Катэгорыя:Кнігі пра выдуманыя краіны Катэгорыя:Сацыяльная навуковая фантастыка Катэгорыя:Мастацкая літаратура пра бессмяротнасць