«Любо́ў насамрэ́ч» () ― брытанскі фільм у жанры калядных апавяданняў, рэжысёрскі дэбют сцэнарыста Рычарда Кёрціса. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 14 лістапада 2003 года, а ў Вялікабрытаніі — 21 лістапада.
На беларускую мову агучана ў 2005 годзе творчым аб’яднаннем Беларускі гальфстрым.
Сюжэт Нашае жыццё прасякнутае любоўю. Гэтае светлае пачуццё трымае разам мільярды людзей. Стасункі паміж бацькамі і дзецьмі, шчырае бескарыслівае сяброўства, юнацкае авантурнае захапленне і непераможная шлюбная вернасць… Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністр закахаўся ў сваю сакратарку; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юнацкага кахання да дзяўчыны са школы; пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў; шэраговая супрацоўніца звычайнай фірмы не можа прызнацца ў каханні да свайго калегі; у той час бос гэтай фірмы паддаецца спакусам сваёй сакратаркі, губляючы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля; ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага менеджара. Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць апагею ў калядны вечар.
У ролях
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2003 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2003 года Катэгорыя:Калядныя фільмы ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам «Беларускі гальфстрым»