Рыксдаг (, ад — дзяржаўны, імпэрскі і — сойм, сход) — аднапалатны парламент Швецыі, які складаецца з 349 членаў, што абіраюцца па прапарцыйнай сістэме тэрмінам на чатыры гады. Рыксдаг узначальваецца спікерам — тальманам. З’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам Швецыі. Будынак рыксдага знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма на востраве Хельгеандсхольмен.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Гісторыя Рыксдага
Катэгорыя:Палітыка Швецыі Швецыя Катэгорыя:Права Швецыі Катэгорыя:Дзяржаўны лад Швецыі