Аліўе Маршаль (, нар. , Таланс, Жыронда, Францыя) — французскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар.
Біяграфія Урокі акцёрскага майстэрства браў, яшчэ калі быў супрацоўнікам паліцыі. Кар’еру ў кінематографе пачаў у канцы 1980-х, але службу пакінуў толькі ў 1994 годзе. Найбольш вядомы як рэжысёр крымінальнага трылера «Набярэжная Арфеўр, 36», за які быў намінаваны на тры прэміі «Сезар» у 2005 годзе. У 2018 годзе адыграў ролю камісара П’ера Ньеманса ў серыяле «Барвовыя рэкі».
Фільмаграфія
Рэжысёр 2002 — Гангстары / Gangsters 2004 — Набярэжная Арфеўр, 36 / 36 quai des Orfèvres 2008 — Аднойчы ў Марсэлі (Вельмі страшны дэтэктыў) / MR 73 2009 — Налёт / Braquo 2011 — Недатыкальныя / Les Lyonnais 2014 — На мяжы дабра і зла / Borderline 2017 — Вуглярод / Carbone 2020 — Горад махляроў / Bronx