У час Першай і Другой кангалезскіх войн, а таксама ў ходзе наступных падзей (Ітурыйскі канфлікт, Канфлікт у Ківу) фіксаваліся шматлікія выпадкі згвалтаванняў. Узрост ахвяр сексуальнага гвалту вагаецца ад пяці да васьмідзесяці гадоў. У злачынствах заўважаны байцы груповак «Май-май», «Гасподняя армія супраціўлення», «Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды», «Нацыянальны кангрэс народнай абароны». З 2009 года адзначаецца павялічэнне інцыдэнтаў з удзелам вайскоўцаў УС ДРК.
Агульная колькасць згвалтаваных, паводле данных ААН на 2008 год, дасягнула 200 000. У артыкуле American Journal of Public Health даецца лічба ў 2 млн да 2011 года. Большая частка ахвяр — жанчыны і дзяўчынкі, але зафіксаваны таксама выпадкі згвалтаванняў хлопчыкаў і мужчын. Human Rights Watch паведаміла, што злачынствы здзяйсняліся з выключнай жорсткасцю. Так, напрыклад, сем’і ахвяр вымушалі глядзець на працэс згвалтавання. Многія пацярпелыя пасля скардзіліся на праблемы са здароўем: 87 % паведамілі аб вылучэннях з похвы, а 79 % — пра болі ў ніжняй частцы жывата, 41 % — аб выдзяленні фекаліяў і мачы з похвы. Мелі месца і псіхалагічныя траўмы, у тым ліку начныя кашмары і бессань (77 %). 91 працэнт ахвяр заяўлялі, што жылі ў страху і саромеліся з-за згвалтаванняў.
У сувязі з маштабам сексуальнага гвалту ў ходзе баявых дзеянняў, ААН назвала ДР Конга «цэнтрам выкарыстання згвалтаванняў у якасці зброі вайны».
Для падтрымкі ахвяр сексуальных злачынстваў у краіне дзейнічае арганізацыя «Association des Personnes Desherites Unies pour le Development» (APDUD). Яе заснавальніца Рэбека Масіка Кацува сама некалькі разоў была згвалтавана. Намаганнямі жанчыны была створана сетка з амаль 50 дамоў-прытулкаў. За першыя 1999—2009 гады цэнтр Кацувы прыняў больш чым 6000 ахвяр.
У 2013 годзе пачаўся масавы суд над 39 салдатамі кангалезскай арміі. Вайскоўцаў абвінавацілі ў згвалтаванні 102 жанчын і 33 дзяўчынак у пасёлку Мінова падчас вайны ў Ківу. Двум вынесены прысуд, астатнія вызвалены.
Гл. таксама Сексуальны гвалт падчас Тыграйскага канфлікту
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы Катэгорыя:Сексуальны гвалт Катэгорыя:Другая кангалезская вайна