Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч (нар. , в. Лышча, Пінскі раён) — беларускі журналіст і літаратар.
Біяграфія Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы ў 1960 годзе супрацоўнічаў з Лагішынскай раённай газетай «Калгасная праўда» (1960—1962), працаваў карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ ў 1967 годзе быў накіраваны на работу ў газету «Звязда» літсупрацоўнікам, працаваў загадчыкам аддзела.
З 1977 года пачаў партыйную кар’еру: інструктар аддзела культуры ЦК КПБ, памочнік сакратара (1978—1981), працаваў у апараце ЦК КПБ. Работу спалучаў з вучобай у аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1981—1984). Вынікам вучобы стала абарона кандыдацкай дысертацыі «Партийное руководство художественной культурой на этапе зрелого социализма» (1984). Пасля працаваў у апараце ЦК КПБ, а з 1984 года — загадчык кафедры журналістыкі, мовы і літаратуры Мінскай ВПШ.
Са студзеня 1989 года — намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ і рэдактар газеты «Советская Белоруссия», з 1992 года — галоўны рэдактар часопісу «Гаспадыня». У 1996—1999 гадах — першы намеснік старшыні Дзяржкамдруку Беларусі. Адначасова з 2000 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Творчасьць Друкавацца пачаў у 1957 годзе. Першае апавяданне на рускай мове «Деньги» было апублікавана ў пінскай раённай газеце «Полесская правда» (1963). Піша на беларускай і рускай мовах вершы і апавяданні, нарысы, дакументальныя аповесці, навелы, лірычныя мініяцюры, крытычныя артыкулы, дзе аналізуюцца пытанні развіцця сучаснай беларускай літаратуры.
З 1986 года сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, пасля 2005 года перайшоў у прадзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Кнігі 1968 — «На палях рэспублікі» 1974 — «Добры дзень, сад!» 1976 — «На сельских просторах» 1976 — «Строгая доброта» 1977 — «Крылы дужэюць у палёце» 1979 — «Жменя зярнят» 1984 — «Журавы на далёкай пойме» 1986 — «Ноч перад нядзеляю»