«Чужы́» () ― навукова-фантастычны фільм жахаў 1979 года рэжысёра Рыдлі Скота. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 25 мая 1979 года.

Фільм займае шосты радок у спісе «100 самых вострасюжэтных амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў» па версіі AFI. У 2002 годзе фільм быў уключаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

Станам на люты 2024 года фільм займаў 53 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Фільм стаў культавым, заўважна паўплываў на кінажанры хорара і навуковай фантастыкі, стварэнне візуальных эфектаў і паказ монстраў у кіно. Сусвет «Чужога» атрымаў тры прамых сіквелы, прыквел, два фільмы-красоверы з сусветам «Драпежніка», дзясятак відэагульняў і безліч коміксаў.

Сюжэт У далёкай будучыні грузавы касмічны карабель, які вяртаецца на Зямлю, перахоплівае сігнал з невядомай планеты. Экіпаж, у адпаведнасці з асноўнымі інструкцыямі, абавязаны знайсці і даследаваць крыніцу сігналу. Апынуўшыся на планеце, астранаўты паўсюль знаходзяць прадметы, якія па выглядзе нагадваюць гіганцкія коканы.

У ролях

Узнагароды 1979 — Кінафестываль у Сан-Себасцьяне Найлепшая аператарская работа і спецэфекты 1980 — Оскар Найлепшыя візуальныя эфекты 1980 — BAFTA Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка (Майкл Сеймур) Найлепшы гук 1980 — Прэмія «Х’юга» Найлепшая пастаноўка 1980 — Прэмія «Сатурн» Найлепшы навукова-фантастычны фільм Найлепшы рэжысёр (Рыдлі Скот) Найлепшая актрыса другога плана (Вераніка Картрайт)

Гл. таксама

Чужыя Чужы: Зямля

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Рыдлі Скота Катэгорыя:Фільмы ЗША 1979 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1979 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы пра іншапланецян Катэгорыя:Фільмы жахаў 1979 года Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы жахаў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшыя візуальныя эфекты Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці