«Сэксмісія» (, у савецкім пракаце — «Новыя амазонкі») — польская фантастычная кінакамедыя 1983 года, пастаўленая рэжысёрам Юльюшам Махульскім.

У 2005 годзе ў сумесным апытанні трох польскіх выданняў пра кіно (Cinema, Esensja і Stopklatka) чытачы назвалі «Сэксмісію» найлепшым польскім фільмам за 30 гадоўNajlepszy polski film 30-lecia — WYDARZENIA w Stopklatka.pl.

Сюжэт Дзеянне фільма пачынаецца ў 1991 годзе. Авантурыст Макс і інтэлігент Альберт удзельнічаюць у эксперыменце замарожвання (гібернацыі), каб прачнуцца праз тры гады, у канцы XX стагоддзя. А абуджаюцца больш чым праз пяцьдзясят гадоў — у 2044 годзе, прычым у свеце, у якім жывуць адны жанчыны.

У ролях

Узнагароды 1984 — Фестываль польскага мастацкага кіно Прыз «Сярэбраныя львы» (Юльюш Махульскі) Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка (Януш Сасноўскі)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фантастычныя камедыі Катэгорыя:Кінакамедыі Польшчы Катэгорыя:Постапакаліптычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Юльюша Махульскага