Хана Шомер-Ротэнберг (? — 18 мая 1960, Нью-Ёрк) — яўрэйская спявачка, даследчыца народнай музыкі, кампазітар.
Нарадзілася 1 мая 1884 у Адэсе, або 1 студзеня 1885 у Пінску. Дачка вядомага пісьменніка Нохума Шайкевіча-Шомера і Дзіны Бярцінскай.
У 1893 з сям’ёй эмігравала ў ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку. Спявала з дзяцінства. Вучылася спевам у Лазара Самойлава нарадзіўся ў Кіеве ў 1877, Фрэнсіса Роджэрса (1870—1951). Да канца 1930-х гадоў выступала ў сольных канцэртах з песнямі на ідышы і іўрыце. Выдала кнігу «Песні Палесціны» (1928) з тэкстамі на дзвюх мовах і нотамі. Гастралявала ў Святой зямлі. Уваходзіла ў Амерыкана-палесцінскае музычнае таварыства — Маілам.
Напісала дзве п’есы на ідышы, у аснове якіх ляжаць народныя песні. Оперу «Once Upon a Time» паказалі ў 1922 годзе на сцэне яўрэйскага тэатра Шварца.
Бібліяграфія Songs Heard in Palestine. — Bloch Publishing Co, New York. 1928.
Спасылкі Shomer Rothenberg, Anna Anna Shomer-Rothenberg Sonia Gollance
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Этнографы ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі