Заходнепалескі рух, таксама «новаяцвягі» або «младаяцвягі» — этнапалітычны рух у 1988—1995 гадах на Заходнім Палессі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Беларусі. У аснове руху ляжала ідэя існавання асобнага палескага (яцвяжскага) этнасу. Прыхільнікі дамагаліся надання нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Найбольшы ўздым дзейнасці і цікавасці да руху прыпаў на 1991—1993 гадыРУСИНСКИЙ ВОПРОС В ОБЩЕСТВЕННО-ПОЛИТИЧЕСКОМ ДИСКУРСЕ БЕЛАРУСИ (1990-Е ГГ.). Але нават тым часам ён не меў шырокай падтрымкі насельніцтва. Колькасць актывістаў не перавышала ста чалавек, а сімпатызантаў — некалькіх тысяч.

Заснавальнік руху — паэт і філолаг Мікола Шэляговіч. Сярод вядомых новаяцвягаў — перакладчык Васіль Сёмуха, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхаіл Дубянецкі, будучы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук, празаік Аляксандр Трушко, будучы карэспандэнт France Presse Валер Каліноўскі, літаратарка Наталля Бабіна і іншыя.

Перадгісторыя Палессе — балоцісты рэгіён, размешчаны галоўным чынам на поўдні Беларусі і поўначы Украіны. Жыхароў краю называюць паляшчукамі (іншы варыянт — палешукі).

Гаворкі, распаўсюджаныя на тэрыторыі Украіны, называюць паўночным дыялектам украінскай мовы, на тэрыторыі Беларусі — палескімі гаворкамі ў складзе беларускай мовы, альбо пераходнымі гаворкамі ад беларускай да ўкраінскай мовыМороз М. А., Чаквин И. В. Полесье как историко-этнографическая область, её локализация и границы // Полесье. Материальная культура. — С. 40Климчук Ф. Д. Полесские говоры в составе украинского и белорусского языков // Полесье. Материальная культура… С. 56.. Сярод апошніх вылучаецца заходнепалеская мікрамова (першыя пісьмовыя прымянення яе ставяцца да XVI—XVII стагоддзяў)Дуличенко, А. Д. Малые славянские литературные языки / А. Д. Дуличенко // Языки мира: Славянские языки / РАН. Институт языкознания; Ред. колл.: А. М. Молдован, С. С. Скорвид, А. А. Кибрик и др. ― М.: Academia, 2005. ― 656 с..

Дарэвалюцыйныя даследчыкі адзначалі незвычайную спецыфіку краю. Мітрафан Доўнар-Запольскі вылучаў наяўнасць у заходніх палешчукоў асаблівасцяў у фізічным абліччы. Юліян Талька-Грынцэвіч лічыў мясцовых жыхароў асобным ад беларусаў і ўкраінцаў этнасам. Павел Шпілеўскі вылучаў палескую мову ў асобную славянскую мову, а Павел Баброўскі лічыў паляшчукоў «асобным рускім племем», падобным да беларусаў і ўкраінцаўЧьё Полесье? История и перспективы белорусско-украинской борьбы за спорный регион.

У гады грамадзянскай вайны ў Расіі за тэрыторыю Паўночнага Палесся канкуравалі Украінская Народная Рэспубліка і Беларуская Народная Рэспубліка. З прыходам бальшавіцкай улады край адышоў да БССР. У перыяд Другой сусветнай у Беларускім Палессі вялі барацьбу члены АУН і УПА, якія лічылі паўночныя часткі краю ўкраінскімі.

У 1939 годзе, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, палескае пытанне абвастрылася. Іосіф Сталін распарадзіўся вызначыць на новай тэрыторыі мяжу рэспублікі з Украінай. Кіраўнік украінскай кампартыі Мікіта Хрушчоў, імкнучыся забяспечыць УССР лесам, прад’явіў прэтэнзіі на Брэст, Пружаны, Столін, Пінск, Лунінец і Кобрын, а таксама большую частку Белавежскай пушчы. Гэта абурыла кіраўніка КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнка. Сталін усё ж адхіліў планы Хрушчова, але, праводзячы лінію мяжы, «у адным месцы зрабіў на зялёным масіве карты невялікі выгін», аддаўшы яго ўкраінцамХрущев хотел отдать белорусское Полесье Украине, но границу в пользу БССР начертил Сталин: как и почему менялись границы Беларуси в 1920 - 1940.

ГКА «Полісьсе» Лідарам руху стаў філолаг, паэт і публіцыст Мікалай Шэляговіч. У 1982 годзе ён друкуе ў газеце «Голас Радзімы» артыкул пад назвай «Голас старажытных балтаў», у якім абгрунтоўвае права палешукоў, як асобнага этнасу, на існаваннеБіяграфія Шэляговіча на Slounik.org. У 1985 годзе дзеяч апублікаваў першую падборку вершаў на заходнепалескай гаворцы. У красавіку 1988 года ён разам з групай аднадумцаў (у большасці сваёй гэта былі прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці і пражывалі ў Мінску) стварылі грамадска-культурнае аб’яднанне «Полісьсе». Актывісты паставілі перад сабой наступныя мэты: збіраць, даследаваць і прапагандаваць духоўную і матэрыяльную культуру рэгіёну; далучаць ураджэнцаў краю да дасягненняў сусветнай і савецкай культуры з дапамогай палескіх гаворак і іх літаратурнай нормы — палескай мовы; усяляк спрыяць развіццю палескамоўнай і палескай этнакультурнай творчасці; прымаць удзел у вырашэнні экалагічных і іншых пытанняў рэгіёна. З 1989 года членамі «Полісься» выдавалася газета «Збудінне». Намаганнямі прыхільнікаў Шэляговіча ў выданні Цэнтральнага Камітэта Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі «Чырвоная змена» стала выходзіць старонка «Балесы Полісься». З кастрычніка 1989 года па снежань 1991 ГКА дзейнічала пад эгідай Беларускага фонду культуры (БФК). Лічылася, што актывісты імкнуцца да адраджэння матэрыяльнай і духоўнай культуры палескага краю. Многія іх мерапрыемствы былі прафінансаваны БФК. Аднак з-за палітызацыі руху пачаліся канфлікты.

У Брэсце і Пінску 9—10 снежня 1989 года пры ўдзеле ГКА праведзены літаратурна-мастацкія вечары, прысвечаныя этнічнаму адраджэнню Палесся. 13—14 красавіка 1990 года па ініцыятыве актывістаў у Пінску арганізавана рэспубліканская канферэнцыя па праблемах Палесся. У тым жа годзе ў Мінску прайшла «Яцвяжская» (Заходнепалеская) навукова-практычная канферэнцыя.

У 1994 годзе па ініцыятыве Шэляговіча ствараюцца структуры «Брэсцкі выбар» і «Пінскі выбар» з мэтай вылучэння кандыдатаў, якія сімпатызавалі мэтам ГКА «Полісьсе», на выбары ў цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады. Адначасова Шэляговіч ажыццявіў няўдалую спробу балатавацца ў прэзідэнты.

26 чэрвеня на арганізацыйнай базе «Брэсцкага выбару» і «Пінскага выбару» была створана Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды (ПУАЗ), якую ўзначаліў Шэляговіч. У праграме заходнепалескае пытанне асобна не згадвалася, але згадваліся ідэі стварэння нацыянальна-культурных аўтаномій. У лістападзе Шэляговіч быў зняты з пасады і выключаны з партыі. Новым лідарам быў абраны Булахаў.

На выбары ў Вярхоўны Савет 1995 года ГКА вылучыла трох кандыдатаў. Яны прадставілі ідэнтычныя праграмы, у якіх, у прыватнасці, утрымліваліся патрабаванні адкрыцця Заходнепалескага ўніверсітэта ў Пінску і Палескага народнага банка. Ні адзін з кандыдатаў не быў абраны. На гэтым актыўнасць руху скончылася.

Погляды Актывісты называлі заходнепалескую мікрамову яцвяжскай, звязваючы жыхароў Заходняга Палесся з балцкімі плямёнамі яцвягаў, якія славянізаваліся.

У шэрагах новаяцвягаў існавалі супярэчнасці адносна дзяржаўнай прыналежнасці рэгіёну. Адны рабілі асаблівы акцэнт на ўкраінскім фактары, а таму выступалі за ўваходжанне ў склад Украіны. Былі і прыхільнікі далучэння да Польшчы. Некаторыя лічылі магчымым абвясціць незалежную дзяржаву. Аднак большая частка актывістаў жадалі пакінуць Заходняе Палессе беларускім. Сам Шэляговіч у сваіх інтэрв’ю неаднаразова агучваў ідэю федэралізацыі Беларусі, у выніку якой дзяржава стала б «славянскай Швейцарыяй». Праграма 1990 года патрабавала для заходніх палешчукоў дзяржаўнасці ў форме аўтаноміі, з наданнем Берасцейшчыне і Піншчыне статусу аўтаномнага краю, які ў перспектыве ўтварыў бы з уласна беларускай часткай краіны федэратыўную Беларуска-Яцвяжскую дзяржаву. Таксама дэкларавалася прыхільнасць да шматукладнай эканомікі з акцэнтам на дасягненне самадастатковасці рэгіёну. У палітычных ідэалогіях выбар быў зроблены на сацыял-дэмакратыю. Дактрына руху імкліва змянялася ад панбалтызму да панславізму.

Паводле поглядаў Шэляговіча, у Вялікім Княстве Літоўскім менавіта яцвяжская мова была дзяржаўнай, а не старабеларуская (заходнеруская/стараўкраінская). Сучасная беларуская мова створана «на аснове беларускай і літвінскай гаворак рускай мовы», яцвяжская ў яе фарміраванні не ўдзельнічала. На думку лідара руху,

Яцвяжскую і беларускую мовы ён назваў варыянтамі рускай; беларусаў — «рускімі беларускай закваскі». Ва ўяўленнях Шэляговіча, да Беларусі адносіцца Віцебшчына, Магілёўшчына, усходняя частка Гомельшчыны, Смаленшчына і паўднёвая Пскоўшчына. За яцвягамі ён прызнаваў Берасцейшчыну, захад Гомельскай вобласці і паўднёвы захад Гродзенскай вобласці. Дадзеныя тэрыторыі дзеяч называў паўднёвай часткай Яцвяжскай Русі. Нібыта «людзі, якія пражываюць там, усведамляюць сябе рускімі, яны выразна супрацьпастаўляюць сябе і беларусам, і літвінам». Большая частка Гродзеншчыны, Міншчыны і захад Віцебшчыны лічыліся літвінскім рэгіёнамОлег Лощиц. Старый страх Лукашенко: Полесская Народная Республика // EADaily, 30 апреля 2019.

У ідэалагічным плане ГКА зблізілася са Славянскім саборам «Белая Русь». Дадзеная палітычная сіла прытрымлівалася ідэі цывілізацыйнага адзінства ўсіх усходнеславянскіх народаў (рускіх, беларусаў, украінцаў і русінаў), а таксама выступала за іх дзяржаўнае аб’яднанне пад эгідай Расіі.

Прыхільнікі руху выступалі супраць беларусізацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Стаўленне Спачатку ініцыятыва набыла шырокі грамадскі рэзананс і шмат прыхільнікаў, але неўзабаве колькасць актывістаў пачала імкліва скарачацца, бо Шэляговіч стаў навязваць «яцвяжскую тэорыю» паходжання берасцейцаў і пінчукоў і зрабіў стаўку на развіццё перанасычанага неалагізмамі і архаізмамі варыянту мовы, адарванага ад народных дыялектаў. Адпуджвала людзей і яго напорыстая палітычная дзейнасць.

Яшчэ ў канцы савецкай эпохі прыхільнікі Шэляговіча сутыкнуліся з крытыкай. Многія ўдзельнікі дыскусій па заходнепалескай праблеме аспрэчвалі тэзіс, што паляшчукі з’яўляюцца прамымі нашчадкамі балтаў-яцвягаў. Аўтары большасці экспертных заключэнняў сыходзіліся ў меркаванні аб неабходнасці вывучэння гісторыі і культуры заходняга Палесся, аднак вельмі негатыўна ацэньвалі перспектывы палітызацыі руху. Эксперты-філолагі, уключаючы Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук БССР, адмаўлялі магчымасць кадыфікацыі заходнепалескай літаратурнай мовы. З крытыкай ідэй новаяцвягаў выступала таксама Камісія па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах Савета Міністраў БССР. Найбольш рэзка выказваліся прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы. На іх думку, дзейнасць ГКА «Полісьсе» магла выклікаць міжнацыянальныя канфлікты.

З палітычных партый з ГКА ўступіў у канфрантацыю Беларускі народны фронт: нацыянальна арыентаваныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі абвінавачвалі новаяцвягаў у сепаратызму, апошнія, у сваю чаргу, заяўлялі аб гвалтоўнай беларусізацыі жыхароў палескага рэгіёна. У 1991 годзе была дасягнутая дамоўленасць паміж пінскімі ячэйкамі дзвюх арганізацый: актывісты заходнепалескага руху дэкларавалі неабходнасць вывучэння жыхарамі рэгіёну дзяржаўнай беларускай мовы, дзеячы БНФ прызнавалі права людзей, якія лічылі сябе палешукамі, «на свабодны нацыянальны выбар, а таксама на выбар і выкарыстанне заходнепалескай (яцвяжскай) мовы як першай роднай».

Рэгіянальным канкурэнтам заходнепалескага руху было Украінскае грамадска-культурнае аб’яднанне Брэсцкай вобласці. Члены арганізацыі сцвярджалі, што жыхары Заходняга Палесся з’яўляюцца этнічнымі ўкраінцамі, а Шэляговіча і яго аднадумцаў называлі палітычнымі авантурыстамі, што нібыта жадалі тарпедаваць працэс «украінскага адраджэння» ў рэгіёне.

Украінская нацыяналістычная арганізацыя «Рух» ахарактарызавала спробы абгрунтаваць існаванне асобнага палескага народа як чыстую выдумку, адзначыўшы, што замест таго, каб вынаходзіць «фантастычных яцвягаў», неабходна проста гарантаваць нацыянальныя і культурныя правы ўкраінцаў, якія кампактна пражываюць у Брэсцкай вобласці Беларусі.