Марка Чарамшына (, сапр. Іван Юр’евіч Семанюк, ; 13 чэрвеня 1874, с. Кабакі Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна — 25 красавіка 1927) — украінскі пісьменнік. Доктар юрыдычных навук (1906).
Біяграфія Скончыў Венскі ўніверсітэт (1901). З 1912 адвакат у г. Снятын.
Першае апавяданне «Кормны» (1896) пра жыццё плытагонаў. Для ранніх твораў характэрны ўплыў мадэрнізму (цыкл вершаў у прозе «Лісткі», 1898), для больш позніх — крытычнага рэалізму (цыкл навел з жыцця гуцульскіх сялян у зборніку «Карбы», 1901). Аўтар зборнікаў навел «Сяло гіне» (1925), «Верхавіна» (выд. 1929).
На беларускую мову некаторыя яго творы пераклаў Валянцін Рабкевіч.
Беларускія пераклады Апавяданні. — Мн., 1982.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны