Маці Хелгэ Ранін (; ,  — , ) — фінскі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія Нарадзіўся 21 лістапада 1926 года ў Тамперэ ў сям’і акцёраў. Сярод найбольш значных роляў Раніна — афіцэр Карылуота ў фільме «Невядомы салдат» і паліцэйскі Вірта ў фільмах пра інспектара паліцыі Палму. Апошняй акцёрскай працай Раніна была роля ў папулярным тэлесерыяле «Taivaan tulet».

У 1988 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Фінляндыі для дзеячаў мастацтва — медалём «Pro Finlandia», а ў 2001 годзе — ганаровым тытулам тэатральны саветнік.

Памёр 24 лістапада 2013 г. у Хельсінкі.