Стывен Арнольд Дуглас (; — ) — член дэмакратычнай партыі ЗША. Быў супернікам Аўраама Лінкальна на выбарах у Сенат ЗША 1858 года, падчас якіх атрымаў перамогу над рэспубліканцам, і выбарах прэзідэнта ЗША 1860 года, якія выйграў Лінкальн.
Яго пазіцыя па пытанні рабаўладання была дваістай: з аднаго боку, ён катэгарычна супрацьстаяў паўднёвым рабаўладальнікам і пасля нападу на форт Самтэр быў прыхільнікам жорсткіх мер супраць іх; з іншага боку, быўшы двойчы жанаты з прадстаўніцамі рабаўладальніцкай арыстакратыі, ён дамогся Кампрамісу 1850 года з рабаўладальнікамі, паводле якога на старых землях захоўваўся статус-кво (частка штатаў — не рабаўладальніцкія, частка — рабаўладальніцкія), аднак на новых землях рабаўладальніцтва. У грамадзянскай вайне актыўна падтрымаў бок федэральнага ўрада, але памёр да заканчэння канфлікту.