Стрыечны шлюб — адна з абавязковых або пераважных формаў шлюбу, тыповая для радавога грамадства.
Віды Адрозніваюць два галоўныя віды стрыечнага шлюбу:
орта-стрыечны (паралельна-стрыечны) — з дачкой брата бацькі або з дачкой сястры маці. крос-стрыечны (перакрыжавана-стрыечны) — з дачкой сястры бацькі або з дачкой брата маці.
Гісторыя З’яўляўся пераважнай формай шлюбу пры радавым ладзе, бо забяспечваў узаемны шлюбны саюз двух . З раскладаннем радавога ладу захаваўся як перажытак. У Новы час быў характэрны для . Орта-стрыечны шлюб, г.зн. шлюб з дачкой брата бацькі (асабліва ў арабаў, малагасійцаў, часткі народаў банту, некаторых народаў Дагестана і Сярэдняй Азіі) або, што сустракалася радзей, з дачкой сястры маці (у туарэгаў), часта рабіўся пераважным, бо дазваляў захаваць маёмасць у межах вялікай сям’і ці іншых блізкароднасных груп.
Літаратура
Катэгорыя:Сям’я Катэгорыя:Формы шлюбу Катэгорыя:Інцэст