Сафія Федаровіч (; 3 снежня 1893 — 25 студзеня 1953) — тэатральная мастачка беларускага паходжання, якая супрацоўнічала з балетным харэографам Фрэдэрыкам Аштанам з моманту яго першай балетнай пастаноўкі ў 1926 годзе да яе выпадковай смерці ў 1953 годзе.

Федаровіч рабіла праекты для шэрагу брытанскіх харэографаў, у тым ліку і , а таксама для оперы і тэатра. З 1951 года і да сваёй смерці ў 1953 годзе яна была членам мастацкай кансультатыўнай групы , і гэтую ролю яна выконвала неафіцыйна на працягу многіх гадоў.

У артыкуле 2012 года ў «Research in Dance Education» Элізабэт Мак-Лін сцвярджае, што Федаровіч аказала «фарміравальны ўплыў» на дызайн брытанскага балета 1930-х і 1940-х гадоў і што яе трэба лічыць роўнай сучасніку Крысціяну Берару.

Ранні перыяд жыцця Федаровіч нарадзілася і вырасла ў Мінску, вучылася жывапісу ў Кракаве, Маскве і Санкт-Пецярбургу. У 1920 годзе пераехала ў Англію. Пачынала як жывапісец, пасля сустрэчы з Аштанам больш увагі надавала сцэнаграфіі і дызайну касцюмаўGenné, Beth. «My Dearest Friend, My Greatest Collaborator — Ashton, Fedorovitch and Symphonic Variations» , Ballet.co.uk, accessed 23 June 2013.

Кар’ера

Аштан і Федаровіч сустрэліся ў 1925 годзе, іх пазнаёміла Мары Рамбер, якую Сафія Федаровіч ведала з 1921 года. Яны працавалі разам над балетам «», першым балетам Аштана ў 1926 годзе. Касцюмы і дэкарацыі былі створаны Федаровіч, якая працягнула працаваць з Аштанам больш за дваццаць гадоў і стала, паводле яго слоў, «не толькі яго самым блізкім сябрам, але і яго лепшым мастацкім супрацоўнікам і дарадцам». Як сябар і супрацоўнік, яна зрабіла большасць сваіх ранніх работ для Аштана. Усяго яны супрацоўнічалі над адзінаццаццю творамі.

У 1940 годзе Федаровіч зрабіла сцэнічны дызайн і «простыя, але цудоўныя касцюмы» для самай вядомай працы харэографа «La fête étrange» для Лонданскага балета, заснаванага на фрагменце з рамана «». Ён быў пастаўлена больш за 200 разоў і .

Яе даверанымі асобамі, акрамя Аштана, былі , , і Люсі Нортан.

Смерць

Федаровіч загінула ў выніку ўцечкі газу ў сваім доме па адрасе Чэлсі, Bury Walk, д.22. Дом, вядомы як «Гатычная скрыня», быў пакінуты Сайману Фліту, пазнейшаму настаўніку дызайнера інтэр’ераў . Пазней тут была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда «Сафі Федаровіч, мастаку па касцюмах».

Яе памяці Аштан прысвяціў «».

Працы

1926: «», для Фрэдэрыка Аштана 1933: «», для Фрэдэрыка Аштана 1934: «Мефіста-вальс», для Фрэдэрыка Аштана 1935: «Пацалунак феі», для Фрэдэрыка Аштана 1936: «Накцюрн», для Фрэдэрыка Аштана 1938: «Эндыміён», для Моны Інглесбі 1938: «Гараскоп», для Фрэдэрыка Аштана 1940: «Дантэ саната», для Фрэдэрыка Аштана 1940: «Дзіўная вечарына», для і Лонданскага балета 1946: «Сімфанічныя варыяцыі», для Фрэдэрыка Аштана 1948: «Травіята», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера) 1950: «Мадам Батэрфляй», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера) 1953: «Венецыяна», для і Уэльскага балета Сэдлера 1953: «Арфей і Эўрыдыка», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера), з танцавальнай харэаграфіяй Фрэдэрыка Аштана

Спасылкі

Федорович София Софья Федорович

Катэгорыя:Дызайнеры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнографы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Сцэнографы