Аліса (Эліс) Мертан (; , нар. 13 верасня 1993, Франкфурт, Германія) — нямецкая спявачка ірландскага паходжання, аўтар песень. Мертан атрымала сусветную вядомасць дзякуючы свайму дэбютнаму сінглу «No Roots». У цяперашні час пражывае ў Берліне.
Біяграфія Аліса Мертан нарадзілася 13 верасня 1993 года ў Франкфурце, Германія, у сям’і ірландца і немкі. Сям’я Мертан часта пераязджала з-за таго, што яе бацька працаваў кансультантам па горных работах. Калі ёй было тры месяцы, Мертан пераехала ў Канэктыкут. Неўзабаве пасля гэтага яны пераехалі ў Оквіль, Антарыа, Канада, дзе яна пражыла да трынаццаці гадоў, вывучаючы класічнае фартэпіяна і спевы. У 13 гадоў Мертан вярнулася ў Германію, у Мюнхен, што заахвоціла яе вывучыць нямецкую мову і дазволіла ёй пагаварыць са сваёй нямецкай бабуляй, якую яна бачыла толькі адзін раз у год. Знаходзячыся ў Германіі, Мертан напісала сваю першую песню і вучылася ў нямецкамоўнай сярэдняй школе, перш чым скончыла яе і пераехала у Англію.
У маладосці Мертан часта пераязджала, жывучы ў Оквілі (Антарыа), Канэктыкуце, Нью-Ёрку, Борнмуце, Лондане і Берліне і іншых гарадах.. У 2013 годзе Эліс паступіла ва ўніверсітэт папулярнай музыкі і музычнага бізнесу ў Мангейме, дзе яна атрымала ступень бакалаўра ў сачыненні кампазіцый і песень. Там жа яна пазнаёмілася з удзельнікамі яе будучага гурта.
Аліса таксама з’яўляецца ляўшою.
Кар’ера Упершыню Мертан стала вядомая як спявачка і кампазітар альбома «The Book of Nature» гурта Fahrenhaidt.
14 лістапада 2016 года яна атрымала штогадовую ўзнагароду ў намінацыі «Акустык поп». Пераехаўшы ў Берлін, Мертан заснавала сваю ўласную гуказапісвальную кампанію пад назвай Paper Plane Records International і ў канцы 2016 запісала песню «No Roots». На напісанне гэтай песні Мертан натхнілі бясконцыя пераезды і думка пра тое, што яна нідзе не адчувае сябе як дома. На сайце The Hype Machine і ў службе Spotify песня заняла першыя радкі чартаў і ўвайшла ў спіс некалькіх радыёстанцый. 3 лютага 2017 года Аліса запісала свой першы міні-альбом «No Roots». Альбом заняў другое месца ў нямецкіх чартах і першае месца ў французскіх. Кампанія Vodafone Germany выкарыстала аднайменную песню ў адной са сваіх рэклам. Мертан падпісала кантракт з кампаніяй Mom + Pop Music у жніўні 2017 года для раскруткі ў межах ЗША. Стала пераможцам узнагароды European Border Breakers Award.
4 жніўня 2017 года Аліса Мертан выпусціла свой другі сінгл «Hit the Ground Running», які таксама даступны праз яе ўласны лэйбл Paper Plane Records Int. Песня ўвайшла ў Топ-100 нямецкага чарта за першы тыдзень. У 2017 годзе яна з’явілася на Life Ball у Вене і Lollapalooza Berlin. На пачатку красавіка 2018 года яе сінгл «No Roots» трапіў у Billboard Hot 100 і прагучаў у тэлесерыяле «Чорны спіс». У тым жа месяцы яна выпусціла свой трэці сінгл «Lash out». Яе дэбютны альбом «Mint» быў выпушчаны ў студзені 2019 года і заняў другое месца ў нямецкім чарце альбомаў.
У 2019 годзе яна стала членам журы ў дзявятым сезоне «The Voice of Germany».
Асабістае жыццё У цяперашні час Аліса Мертан пражывае ў Берліне.
Дыскаграфія
Альбомы НазваДэталіВысокія пазіцыі чартаўGERAUTITASWIMint Выпушчаны: 18 Студзеня 2019 Лэйбл: Paper Plane Records International, Mom + Pop Music Фармат: Digital download2196221Vertigo Выпушчаны: 9 красавіка 2021 Лэйбл: Paper Plane Records International Фармат: Digital download - - - -Hero / Island Выпушчаны: 10 верасня 2021 Лэйбл: Paper Plane Records International Фармат: Digital download - - - -
Міні-альбомы НазваДэталіВысокія пазіцыі чартаўUSUS RockUS<br id="mwsg">Alt.No Roots Выпушчаны: 6 Красавіка 2018 Вікіпедыя: Paper Plane, Mom + Pop Фармат: CD, digital download1713014
Песні НазваГодВысокія пазіцыі чартаўСертыфікатыАльбомGERAUTRUFRAISRITASLOSWIUKUSUS Alt.«No Roots»2016236414741252841 BVMI: 3× Gold BPI: Silver IFPI AUT: Platinum IFPI SWI: Platinum FIMI: Platinum SNEP: Platinum RIAA: GoldMint«Hit the Ground Running»2017———————————No Roots«Lash Out»2018—————66————16 FIMI: GoldMint«Why So Serious»—60—————————«Funny Business»——————————35«Learn to Live»2019———————————«Easy»———————————«2 Kids»———————————Mint +4«Homesick»———————————«Keeps Me Awake»———————————«Speak Your Mind»———————————«I Don’t Hold A Grudge»———————————«Honeymoon Heartbreak»———————————«PCH»———————————«Trouble In Paradise»———————————«Back To Berlin»———————————«Vertigo»2021———————————Vertigo«Hero»———————————Hero / Island«Island»———————————«—» пазначае запіс, які не трапіў у чарты або не быў выдадзены на гэтай тэрыторыі.
Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Германіі