Печ — цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу, а таксама спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх-небудзь матэрыялаў награваннем.
Тыпы Курная печ. Да першай паловы XIX стагоддзя найбольш распаўсюджанымі былі глінабітныя печы на драўляная аснове без коміна (курныя). Аднак да канца стагоддзя яны амаль цалкам знікаюць і замяняюцца белымі. Напаўбелая печ — пераходны тып, калі меўся вывад для дыму збіты з дошак ці цэльнага камля. Белая печ Буржуйка Грубка Кухонная пліта Руская печ Тандыр
Таксама цяперашні свет немагчыма ўявіць без прамысловых печаў разнастайнай канструкцыі і прызначэння.
У печы, залежна ад канструкцыі, можна паліць цвёрдым (дровы, драўняны, каменны вугаль, торф), вадкім (газа, мазут, нафта і інш) або газападобным палівам (у асноўным, прыродны газ) або электрычнасцю (электрапечка).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты паводле тыпу
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні