Берта Ляльчук (; 1 мая 1901, Пінск — ?) — яўрэйская , , .
Біяграфія
Атрымала яўрэйскую і звычайную асвету. З бацькамі часта хадзіла ў тэатр. У 14 гадоў уцякла з дому. Працавала настаўніцай у яўрэйскім сіроцкім прытулку ў Сакалове. Арганізавала драматычны гурток. Выступала ў паказах драм Пераца і Рэйзена, паказы былі дабрачыннымі. Вывучала стаматалогію ў Варшаве. У 1920-22 жыла ў Палесціне, працавала зубным урачом, выконвала ролі на іўрыце ў Tiatrun Ebri. У 1923 пераехала ў ЗША. Іграла ў тэатры і кіно, у тым ліку ў тэатры Шварца (1923-24), Ундзэр-тэатры (1925). У 1925 дэбютавала ў друку. У 1929 наведала СССР. Падтрымлівала камуністаў. У 1938 выйшла кніга «Цені на сонцы». У другой палове 1940-х пераехала ў Каліфорнію, выконвала непрыкметныя ролі (вядомы адзін фільм 1946 года).
Выйшла за паэта Бецалеля Фрыдмана.
Друкавалася ў розных выданнях Нью-Ёрка, Таронта, Варшавы (Моргн-журнал, Літэрарышэ блэтэр, Момэнт, Фрайхайт, Моргн-фрайхайт, Дэр хамэр, Дэр тог, Сігнал, Дэр амерыканэр, Фрае арбэтэр штымэ, Дэр камф) і ў зборніку «Юніён сквэр».
Вядомыя ролі: Зэлда «Кавалёвы дочкі — Дэм шмідс тэхтэр» Гіршбейна Мір’ям «Тог ун нахт — Дні і ночы» Ан-скага Бібліяграфія: Шотнс аф дэр зун (1938) — שאטנס אויף דער זון
Літаратура Bertha Lelchuk // Слоўнік Зільберцвайга Leltshuk, Berte // Слоўнік новай яўрэйскай літаратуры