«Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» — навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 года ў Мінску ў 7 серыях (у 1942—1946 гадах не выходзіў). Спачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 годзе падзелены на серыі: грамадскіх (з 1992 года — гуманітарных), біялагічных і фізіка-тэхнічных навук, з 1963 года выходзіць серыя сельскагаспадарчых навук, з 1965 года — фізіка-матэматычных, хімічных навук, з 1968 года — фізіка-энергетычных навук, з 2004 года — медыцынскіх навук.
Серыі гуманітарных, біялагічных і сельскагаспадарчых навук выходзяць на беларускай мове, астатнія — на беларускай і рускай мовах. Серыя гуманітарных навук мае спецыяльныя раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка».
Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навуковых даследаванняў і вынікі работ інстытутаў НАН Беларусі, навукова-даследчы інстытутаў і ВНУ краіны, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных Беларусі, інфармацыю пра навуковае жыццё НАН Беларусі.
Літаратура
Спасылкі Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук