Аляксандр Сапронавіч Уруцэвіч (1851 — пасля 1911) — расійскі грамадска-палітычны дзеяч заходнерусісцкага кірунку.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара Мінскай губерні.
У 1874 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта і стаў выкладчыкам у Віленскім рэальным вучылішчы.
З 1887 годзе прызначаны галоўным рэдактарам афіцыйнай губернскай газеты «Віленскі веснік», займаў гэтую пасаду да 1891 года.
З 1906 года рэдактар часопіса «Крѣстьянинъ». 25 сакавіка 1907 года выступіў з прамовай на ўстаноўчым з’ездзе віленскага аддзялення Рускага акраіннага саюзу.
З 1911 года працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Юрысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Заходнерусізм