Уладзімір Ісідаравіч Казачонак (, хутар Новы Двор, цяпер Ушацкі раён — ) — расійскі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам, стваральнік новага навуковага кірунку ў кавальска-штамповачнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Удмурціі (1972).
Біяграфія Нарадзіўся на хутары Новы Двор (цяпер Ушацкі раён) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў г. Энгельсе Саратаўскай вобласці, працаваў на Прыборабудаўнічым заводзе № 213 імя С. Арджанікідзэ слесарам, токарам-выціскальшчыкам, брыгадзірам паяльнага ўчастку, тэхнікам-нармоўшчыкам.
У 1945 г. паступіў вучыцца на фізіка-матэматычны факультэт Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым перавёўся на механічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1950 годзе. Паступіў у аспірантуру. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вывучэнне механізму дэфармацыі калібравальных аперацый». У Беларускім політэхнічным інстытуце працаваў асістэнтам, старэйшым выкладчыкам на кафедры «Апрацоўка металаў ціскам і тэхналогія металаў», з 1955 года дацэнт.
З 1956 па 1980 гг. узначальваў кафедру «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам» у Іжэўскім тэхнічным універсітэце. У 1972 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Штампоўка з вадкасным трэннем». У 1980 г. зацверджаны ў званні прафесара. Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Навукова-тэхнічнага аб’яднання машынабудаўнічай прамысловасці УАССР, выбраны першым старшынёй яго праўлення.
У 1986 г. выйшаў на пенсію.
Памёр года.
Узнгароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), медалямі «За працоўную доблесць» (1961), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровы працаўнік вышэйшай прафесійнай адукацыі СССР. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі УАССР (1972).
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па ўдасканальванні працэсаў аб’ёмнай і ліставой штампоўкі, распрацоўцы спосабаў стварэння рэжымаў вадкаснага трэння ў адносінах да розных дэфармацыйных схем штампоўкі.
Творы Штамповка с жидкостным трением. М., 1978; Гидромеханическая вытяжка. М., 1988; Душа обязана трудиться. Ижевск, 2002.
Літаратура
Спасылкі