Савелій Антонавіч Акуліч (нар. , хутар Сакалы, цяпер Смалявіцкі раён - 2 снежня 2002) — беларускі краязнаўца і гісторык мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства.

Біяграфія Нарадзіўся года на хутары Сакалы (цяпер не існуе), знаходзіўся за 2 км ад в. Свідна. Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1963 годзе факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Памёр 2 снежня 2002 года.

Навуковая дзейнасць Напісаў у сааўтарстве з Б. Сасноўскім гісторыка-краязнаўчы нарыс «Лагойск», які выйшаў асобным выданнем у 1979 г. Аўтар больш як 50 навуковых публікацый па гісторыі мастацтваў Беларусі, шматлікіх артыкулаў па краязнаўстве, многія з якіх прысвечаны Лагойшчыне.

Спасылкі

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва