Андрэй Быкаў (, Шмакі, Магілёўская вобласць, БССР, СССР — , Віцебск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі-1997/98 і Кубка краіны 1999 года.

Біяграфія З 1995 па 2002 гады выступаў за віцебскія каманды «Шыком», «Лакаматыў-Шыком» і «Лакаматыў-КіС». Пад канец 1990-х гадоў запрашаўся ў мужчынскую зборную Беларусі, неаднаразова браў удзел у «Матчы зорак» нацыянальнага першынства.

Кар’ера 1992—1993 — Сож (Гомель) 1993—1994 — Сож-Пластык (Гомель) 1994—1995 — БІПА-Мода (Адэса, Украіна) 1995—1996 — Шыком-Лакаматыў (Віцебск) 1996—1997 — Лакаматыў-Шыком (Віцебск) 1997—2000 — Лакаматыў (Віцебск) 2000—2002 — Лакаматыў-КіС (Віцебск)

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1999.

Спасылкі БФБ ВЫРАЖАЕТ СОБОЛЕЗНОВАНИЯ СЕМЬЕ АНДРЕЯ БЫКОВА Andrei Bykau

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Сожа» Гомель Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск