Сяргей Уладзіміравіч Шапран (нар. 11 лютага 1968, г. Рыга, Латвійская ССР) — беларускі журналіст, філолаг, даследчык літаратуры.

Біяграфія Нарадзіўся 11 лютага 1968 года ў Рызе (Латвія). Скончыў у 1992 годзе аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШапран Сяргей Уладзіміравіч.

Яшчэ падчас вучобы пачаў займацца журналістыкай, любімы жанр — інтэрв’ю. Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Советская молодёжь», «Час», «Суббота» (Рыга); «Знамя юности», «Имя», «Белорусская деловая газета», «Новы Час», у часопісах «Дзеяслоў», «Абажур» і іншых.

У апошнія гады займаецца даследаваннямі жыцця і творчасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, а таксама Уладзіміра Някляева.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2019 годзе выключаны з Беларускага ПЭН-цэнтра за няплату ўнёскаў.

Узнагароды Атрымаў дыплом Саюза тэатральных дзеячаў (2000), прэмію «За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі» (2007). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча за даследаванне «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах» (2011).

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі