Во́льта (Volta) — рака ў Заходняй Афрыцы (Гана і Буркіна-Фасо).

Утвараецца зліццём рэк Белая Вольта і Чорная Вольта. Даўжыня ракі каля 1400 (1600)Volta River // Encyclopaedia Britannica км ад вытокаў Чорнай Вольты. Плошча вадазбору 394 000 (398 000) км². Упадае ў заліў Бенін Гвінейскага заліва, утвараючы забалочаную дэльту. Сярэдні расход вады 1288 м³/с. Аб’ём сцёку 43 км³/год. Моцна разліваецца ў перыяд з ліпеня па кастрычнік. Асноўныя прытокі: Оты (левы), Афрам (правы).

На рацэ маюцца плаціны гідраэлектрастанцыі «Акасомба», парты Кетэ-Крачы і Акасомба. Суднаходная на адлегласці 400 км ад вусця.

Літаратура Вольта //

Спасылкі Volta River // Encyclopaedia Britannica Black Volta River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Ганы Катэгорыя:Рэкі Буркіна-Фасо Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян