Беларуска-тайванскія адносіны — кантакты паміж Беларуссю і Тайванем. Улады Беларусі заўсёды прызнавалі Тайвань часткай КНР, але ў 1996—2006 гадах у Мінску дзейнічала Тайбэйская гандлёва-эканамічная місія, супрацоўнікі якой валодалі дыпламатычнымі прывілеямі. З 2006 года ўлады Беларусі дзейнічалі супраць Тайваня — напрыклад, па просьбе КНР настойвалі на выключэнні Тайваня з СААЗ. Тайвань у 2022—2023 гадах увёў санкцыі супраць Беларусі.

Беларуская ССР і Тайвань

У савецкі перыяд дыпламаты Беларускай ССР як і іншыя савецкія дыпламаты паслядоўна настойвалі, што Тайвань з’яўляецца часткай КНР. Так, напрыклад, Беларуская ССР падтрымала патрабаванне Чжоу Эньлая пазбавіць дэлегацыю Кітайскай Рэспублікі права голасу ў ААНМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 61.. 22 кастрычніка 1949 года прадстаўнік дэлегацыі Беларускай ССР у ААН К. В. Кісялёў на пленарным пасяджэнні 4-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН заявіў, што дэлегацыя Беларускай ССР не мае намеру прызнаваць паўнамоцтвы дэлегацыі Тайваня. У сувязі з гэтым дэлегацыя Беларускай ССР адмовілася ўдзельнічаць у абмеркаванні скаргі прадстаўніка Тайваня ў ААН на Савецкі Саюз і прызнаць рашэнні, прынятыя палітычным камітэтам і Генеральнай Асамблеяй па гэтым пытанні. У 1971 годзе Беларуская ССР падтрымала рэзалюцыю 26-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая дала КНР месца Тайваня ў Генеральнай Асамблеі ААН і ў Савеце Бяспекі ААНМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 63..

Беларусь і Тайвань у 1992—1996 гадах У Пагадненні аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і КНР, падпісаным 20 студзеня 1992 года ў Пекіне, было паказана, што Тайвань з’яўляецца часткай КНРМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 64..

Аднак ужо ў красавіку 1992 года ў Мінск прыбыла тайванская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Дж. ЧанамМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 66.. Кіраўнік тайванскай дэлегацыі ўручыў прадстаўнікам Міністэрства аховы здароўя дакумент на перадачу медыкаментаў на суму 500 тысяч долараў і чэк на аналагічную суму. Падчас перамоў Дж. Чан заявіў аб намеры ў бліжэйшы час адкрыць у Беларусі тайванскую місію і запрасіў удзельнікаў праведзеных сустрэч наведаць Тайвань з афіцыйным візітам. У маі—чэрвені 1992 года мэр Мінска і намеснік міністра аховы здароўя Беларусі наведалі ТайваньМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 67..

У чэрвені 1992 года дэлегацыя Тайваня наведала Беларусь і правяла перамовы з намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі БеларусьМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 67..

Кантакты беларускіх чыноўнікаў з прадстаўнікамі Тайваня выклікалі пратэсты з боку кітайскага пасольстваМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 67.. У адказ Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у ліпені 1992 года накіравала ліст, у якім адзначыла, што беларуска-тайванскія кантакты магчымыя толькі паміж грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі або прыватнымі фірмамі, але супрацоўніцтва прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі з прадстаўнікамі Тайваня забараняласяМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 67 — 68..

У лістападзе 1995 года быў зарэгістраваны і пачаў дзейнасць Міжнародны фонд эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Тайбэем і МінскамМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 68..

Тайбэйская гандлёва-эканамічная місія Улады Беларусі ў 1990-я гады мелі патрэбу ў інвестыцыях і нягледзячы на дэклараваную забарону пайшлі на ўсталяванне кантактаў з уладамі Тайваня. У студзені 1996 года ў Тайбэй прыбыла беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Л. Г. Сініцыным. Беларусь і Тайвань падпісалі пратакол аб адкрыцці ў Мінску Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місіі, прычым было ўказана, што Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь павінна выдаць супрацоўнікам місіі дыпламатычныя карткі. Супрацоўнікі місіі атрымалі дыпламатычныя прывілеі і імунітэт. Улетку 1996 года Тайбэйская місія была зарэгістраваная ў Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місіі наведвалі афіцыйныя прыёмы, якія праводзілі ў Мінску дыпламатычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаўМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 68..

Адначасна А. Р. Лукашэнка ў спецыяльным пасланні старшыні КНР Цзян Цзэміню ў жніўні 1996 года заявіў аб нязменнасці пазіцыі Беларусі па тайванскім пытанніМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 70..

19 верасня 1996 года Беларусь па просьбе КНР галасавала за зняцце пытання аб аднаўленні членства Тайваня ў ААН з парадку 51-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААНМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 70 — 71..

Інвестыцыі Тайваня ў беларускую эканоміку апынуліся нязначнымі і ў студзені 2006 года ўлады Беларусі зачынілі офіс Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місііМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 71..

Беларусь і Тайвань з 2006 года Пасля закрыцця Тайбэйскай гандлёва-эканамічнай місіі ўлады Беларусі ўвесь час заяўлялі, што лічаць Тайвань часткай Кітаю. Тайвань паспрабаваў аднавіць двухбаковыя адносіны. У сакавіку 2014 года Беларуская гандлёва-прамысловая палата адхіліла прапанову тайванскай Кітайскай асацыяцыі міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва аб падпісанні двухбаковага Мемарандума аб супрацоўніцтвеМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 72 — 73..

У далейшым улады Беларусі адкрыта дзейнічалі супраць Тайваня. Так пасля просьбаў КНР улады Беларусі накіроўвалі кіраўніцтву СААЗ лісты аб пазбаўленні Тайваня права ўдзельнічаць у працы СААЗМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 73.. 2 жніўня 2022 года Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у афіцыйнай заяве асудзіла візіт спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Н. Пэлосі на ТайваньМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 75..

У 2022—2023 гадах Тайвань увёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі. 6 мая 2022 года Міністэрства эканомікі Тайваня апублікавала спіс высокатэхналагічнай прадукцыі, экспарт якой быў забаронены ў Расію і БеларусьМацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 75.. 4 студзеня 2023 года Міністэрства эканомікі Тайваня прыняло рашэнне аб пашырэнні гэтага спісу.

Эканамічнае супрацоўніцтва Імпарт тавараў з Тайваня ў Беларусь нязначны (па беларускай статыстыцы)Мацель В. М. Тайваньский вопрос в контексте белорусско-китайских отношений // Вестник Дипломатической академии МИД России. Россия и мир. — 2023. — № 3 (37). — С. 76.:

2017 год — 87 млн долараў (0,3 % беларускага імпарту); 2018 год — 95 млн долараў (0,2% беларускага імпарту).

Гл. таксама

Беларуска-кітайскія адносіны

Заўвагі

Катэгорыя:Беларуска-кітайскія адносіны Катэгорыя:Знешняя палітыка Кітайскай Рэспублікі