Таццяна Пятроўна Каро́ткая (нар. , Анэліна, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар філасофскіх навук (1997), прафесар (2005).

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973), аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР (1976). У 1976—2000 гадах працавала ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі.

З 2000 года — прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Даследуе пытанні гісторыі філасофіі, рэлігіязнаўства, праблемы тэарэтыка-метадалагічных асноў фарміравання і станаўлення традыцый рэлігійнай філасофіі і філасофска-рэлігійнага мадэрнізму ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, даследуе гісторыю і спецыфіку функцыянавання рэлігійных плыняў у Беларусі на сучасным этапе.

Аўтар кніг: «Рэлігійная філасофія ў Беларусі пачатку XX ст.» (1983), «У пошуках новай рацыянальнасці: рэлігійная філасофія ў Расіі канца XIX — пачатку XX ст.» (1994), «Рэлігіязнаўства: рэлігіі ў Беларусі» (2004).

Таксама мае публікацыі ў зборніках і перыядычных выданнях: «Сацыяльныя утопіі» (2005), «Традыцыйныя рэлігіі ў сучаснай Беларусі» (2010), «Стараверства ў Беларусі» (2011), «Праблема творчасці ў сучаснай рэлігійнай свядомасці» (2015), «Стараверства і пратэстантызм: з гісторыі праблемы» (2017), «Духоўнасць як філасофская катэгорыя» (2018) і іншыя.

Зноскі

Літаратура

Каро́ткая Таццяна Пятроўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4 : З-Л. — С. 384. Короткая Татьяна Петровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 518. Короткая Татьяна Петровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 227.

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі