Корыне мясістая (Ascocoryne sarcoides) — від грыбоў, тыпавы від роду сямейства .
Апісанне
Пладовае цела 0,5-2 см у дыяметры, спачатку шарападобнае, затым падушкападобнае або сподкападобнае, сядзячае або на слаба развітой несапраўднай ножцы. Унутраная спараносная паверхня (гіменафор) гладкая або маршчыністая, бэзава-чырванаватая да ружавата-бэзавай. Знешняя стэрыльная паверхня таксама ружавата-бэзавая, звычайна гладкая, часам дробнаваласістая.
Мякаць гумова-жэлепадобнай кансістэнцыі, без смаку і паху, ружавата-бэзавая.
Споры бялёсыя ў масе, 11-18×3,5-5 мкм, эліптычнай формы, часам асіметрычныя, з гладкімі сценкамі, пры паспяванні з адной септай. Парафізы цыліндрычныя, галінастыя, септаваныя.
Харчовага значэння грыб не мае, лічыцца неядомым.
Падобныя віды
адрозніваецца ад стадыі тэлеаморфы буйнейшымі апатэцыямі з больш няроўным (у спелых грыбоў) стэрыльным бокам, буйнейшымі спорамі (18—30×4—6 мкм) з некалькімі септамі і неразгалінаванымі парафізамі. Анаморфа ў гэтага блізкага віду не развіта.
Экалогія і арэал Шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца часта, восенню і ў пачатку зімы, на драўніне шыракалістых дрэў.
Сінонімы
Анаморфы:
Літаратура
Катэгорыя:Грыбы Аўстраліі Катэгорыя:Неядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Гелоцыевыя