«Дзяўчына спяшаецца на спатканне» — поўнаметражная чорна-белая бытавая камедыя, пастаўленая Міхаілам Вернерам і рэжысёрам-дэбютантам Сяргеем Сідзялёвым. Прэм’ера адбылася 23 жніўня 1936 года. У 1987 годзе фільм быў пераагучаны.

Сюжэт Масква, 1936 год. Прафесар Леанід Сяргеевіч Фёдараў і служачы-абуткавік «Маскааппрамсаюза» (у іншым эпізодзе фільма назва арганізацыі гучыць ужо як «Маскустскуррамутак») Мікалай Мікалаевіч Гураў, пакінуўшы сваіх жонак у Маскве, адпраўляюцца на курорт у Есентукі. Абодва забыліся дома пашпарты, і жонкі ідуць на пошту, каб іх выслаць. Дзяўчына-экспедытар на пошце, афармляючы бандэролі, адначасова дамаўлялася праз тэлефон пра спатканне і пераблытала канверты. У выніку Гураў атрымаў пашпарт прафесара Фёдарава, а прафесар — абуткавіка. Пасля масы камедыйных непаразуменняў усё высвятляецца з прыездам на курорт жонак пацярпелых.

Акцёры і ролі Барыс Петкер — прафесар Фёдараў Міхаіл Растоўцаў — Гураў Марыя Барабанава — дзяўчына-экспедытар на пошце Вера Страшнёва — жонка Гурава Яўгенія Плюта — Вера Мікалаеўна, жонка Фёдарава Аляксандр Беніямінаў тэлеграфіст Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926-1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2