Валянцін Антонавіч Кірыленка (, в. Кругавец, Гомельская вобласць — ) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (фарфор).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Кругавец Гомельскай вобласці. Скончыў у 1957 годзе Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Вучыўся ў Т. Паражняка, М. Бяляева, І. Скабалы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.
Працаваў у 1957-1995 гадах на Мінскім фарфоравым заводзе.
Памёр года.
Творчасць Працаваў у галіне прыкладнога мастацтва (фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя вазы «Палессе», «40 гадоў БССР», «Сузор’е»; вазы для кветак «Васількі», «Колас», «Ваўчок», «Кветкі», «Народная», «Перамога», «Блакітная», «Усход»; чайны сервіз «Блакітныя лісты»; наборы графінаў для лікёру, гарлачоў, шклянак.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі фарфоравага завода ў Мінску, фондах БСМ.
Літаратура