Дзмітрый Эдуардавіч Навіцкі (нар. ) — беларускі баскетбаліст, баскетбольны трэнер, суддзя.

Біяграфія Выступаў за беларускія клубы «Аўтазаводзец» (Мінск), «Гродна-93», «Папірус» (Барысаў), балгарскі «Лудагорац» (Разград), клубы Польшчы і Чэхіі.

Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту (1993), Вышэйшую школу трэнераў (2012). З’яўляецца суддзёй нацыянальнай катэгорыі.

З 1998 года працаваў старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1999 года быў галоўным трэнерам студэнцкай баскетбольнай каманды ўніверсітэта, у тым ліку ўзначальваў клуб БДУ падчас яго выступлення ў чэмпіянаце Беларусі ў 2001—2004 і 2008—2015 гадах. Таксама працаваў гуляючым трэнерам клуба «Папірус-БДУ» (1998/99), галоўным трэнерам клубаў беларускага чэмпіянату «Барысаў-БДУ» (2004/05), «Мінск-2006-2» (2006/07), РЦАП-СДЮШАР (2019/20, з 2024)ОТКРЫТОЕ МЕТОДИЧЕСКОЕ ЗАНЯТИЕ ДЛЯ ПРЕПОДАВАТЕЛЕЙ ПРОШЛО В МИНСКЕ і клубаў Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі «Аматары», «Бастыён», «SOYTEX», «Med Crew», «RUSH».

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1994/1995. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1999. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1997.

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце nbl.by (баскетбаліст) Профіль на сайце nbl.by (трэнер) Профіль на сайце scholar.google.ru

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Аўтазаводца» Мінск (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі «Барысаў-БДУ» Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Трэнеры РЦАП-СДЮШАР Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Трэнеры «Барысаў-БДУ»