Іосіф Аляксандравіч Сярэ́браны ( — ) — савецкі мастак-жывапісец і педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1947). Народны мастак СССР (1977).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гародня Чарнігаўскай губерні. У 1922—1923 гадах вучыўся ў мастацкай студыі ў Палтаве ў М. М. Гужавіна, у 1924—1927 гадах — у Ленінградскім мастацка-педагагічным тэхнікуме (сучаснае Санкт-Пецярбургскае мастацкае вучылішча імя М. К. Рэрыха) ў А. А. РыловаСеребряный Иосиф Александрович (1907—1979) // Расійская акадэмія мастацтваўЛенинградские художники на фронте Великой Отечественной войны // Дзяржаўны Рускі музей. У 1927 годзе паступіў на факультэт жывапісу Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута. Займаўся ў В. Я. Савінскага, А. А. Рылава, М. П. Бобышава, В. В. Бяляева. У 1931 годзе скончыў тэатральна-дэкарацыйнае аддзяленне Інстытута пралетарскага выяўленчага мастацтва (цяпер Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна) з прысваеннем звання мастака-дэкаратара тэатра. У 1931—1934 гадах працаваў як мастак-афарміцель і тэатральны мастак. У час Вялікай Айчыннай вайны і блакады заставаўся ў Ленінградзе, уваходзіў у брыгаду плакатыстаў, якія працавалі ўсю блакаду па заданнях Палітупраўлення Ленінградскага фронту. У 1942 годзе быў камандзіраваны ў партызанскі атрад, дзе напісаў серыю партрэтаў. У 1948—1951, 1954—1979 гадах выкладаў у Інстытутце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, з 1949 года — прафесар.

З 1947 года І. А. Сярэбраны член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР. Быў членам Саюза мастакоў СССР, Ленінградскага Саюза мастакоў. Абіраўся старшынёй праўлення Ленінградскага Саюза мастакоў (1954—1957).

Памёр 12 жніўня 1979 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках.

Творчасць Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны аўтар партрэтаў, плакатаў, тэматычных карцін, твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У мастацкіх выстаўках прымаў удзел з 1925 года.

Сярод прац мастака: тэматычныя карціны — «Выступленне У. І. Леніна на другім Усерасійскім з’ездзе Саветаў» (1938), «С. М. Кіраў у Томскай турме» (1939), «На пятым (Лонданскім) з’ездзе РСДРП» (1942), «18 студзеня 1943 года (прарыў блакады ў Ленінградзе)» (разам з У. А. Сяровым і А. А. Казанцавым, 1943), «Ладага — дарога жыцця» (1943—1944), «Канцэрт Ленінградскай філармоніі ў 1942 годзе» (1957); партрэты — партызана В. С. Цімачова (1943), дачкі (1946), стаханаўца, сталявара Кіраўскага завода Канавалава (1949), кампазітараў В. П. Салаўёва-Сядога (1950) і Д. Д. Шастаковіча (1964), хірурга П. Купрыяновіча (1965), С. Рыхтэра, групавы партрэт «Партызаны-лесгафтаўцы пасля баявой аперацыі» (1942), «А. М. Горкі ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў 1905 годзе» (1953)і іншыя; плакаты — «Будзь пільны!»(1941), «Бі мацней, сынок!», «Рускі народ ніколі не будзе стаяць на каленях» і «Накася, выкусі!» (абодва ў 1943), «А ну, узялі!..» (1944) і іншыя.

Творы І. А. Сярэбранага знаходзяцца ў Дзяржаўным Рускім музеі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у музеях і прыватных зборах у Расіі, ва Украіне, у Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і іншых краінах.

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1956) Народны мастак РСФСР (1965) Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР (1966) — за партрэт Д. Шастаковіча Народны мастак СССР (1977)

Зноскі

Літаратура

Сере́бряний Йосип Олександрович //  — Т. 10: Салют — Стоговіз −1983. — С. 127. — 543, с., арк. іл. : іл., табл., портр., карти + 1 арк с. — 50 000 экз.

Сере́бряный Иосиф Александрович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 226. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. Серебряный Иосиф Александрович // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 31, 573. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1.

Спасылкі Серебряный Иосиф Александрович // Виртуальный Русский музей Серебряный Иосиф Александрович (1907—1979) // Расійская акадэмія мастацтваў Портреты И. Серебряного // Советская живопись Серебряный Иосиф Александрович // Интернет-галерея LeningradArt.com Андрейканіч А. І. «Антологія українського плаката першої третини ХХ століття». — Косів: Видавничий дім «Довбуш», 2012. — 120 с.; іл. — ISBN 966-5467-23-4. Ленинградские художники на фронте Великой Отечественной войны // Дзяржаўны Рускі музей

Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Тэатральныя мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты СССР Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Катэгорыя:Жанравы жывапіс Катэгорыя:Блакада Ленінграда