Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар (, — ) — савецкі балетмайстар. Заслужаны артыст РСФСР" (1947), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1954), Народны артыст РСФСР (1965), Народны артыст СССР (1970). Сталінская прэмія II ступені (1946).
Біяграфія У 1920 годзе паступіў у харэаграфічную школу імя М. Лермантава ў Маскве. У 1925—1929 гг. вучыўся ў Цэнтральным тэхнікуме тэатральнага мастацтва (зараз — Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва, Масква). Адначасова працаваў у Тэатры мініяцюр (1927).
З 1930 года — саліст, з 1932 года — балетмайстар Маскоўскага мастацкага балета пад кіраўніцтвам В. У. Крыгер (у 1939 годзе ўвайшоў у склад Музычнага тэатра імя У. І. Неміровіча-Данчанкі, з 1941 года — Маскоўскі музычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі).
У 1941—1960 гг. і з 1963 года — галоўны балетмайстар Маскоўскага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі.
Сярод партый: Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Алека («Цыганы» С. Васіленкі), Нікез («Саперніцы» на музыку П. Л. Гертэля). Ставіў балеты ў тэатрах Лондана, Парыжа і іншых гарадоў.
Літаратура Бурмейстар Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 3 : Беларусы-Варанец. — С. 351. Владимир Бурмейстер : [Фото] // Балет. — 2004. — № 6.- С. 50.