Кіда́нне ды́ска — лёгкаатлетычная дысцыпліна, якая заключаецца ў кіданні на далёкасць спецыяльнага спартыўнага снарада — дыска. Адносіцца да кіданняў і ўваходзіць у тэхнічныя віды лёгкаатлетычнай праграмы. Патрабуе ад спартоўцаў сілы і каардынацыі рухаў. З’яўляецца алімпійскай дысцыплінай лёгкай атлетыкі для мужчын з 1896, для жанчын з 1928 года. Уваходзіць у склад лёгкаатлетычных мнагабор’яў.

Гісторыя Грэчаскі паэт Гамер згадаў пра кіданне дыска ў «Іліядзе», апісваючы пахавальныя гульні Патрокла каля 800 г. да н.э.. Кіданне дыска было ўведзена як частка пяцібор’я на Старажытных Алімпійскіх гульнях 708 г. да н.э. Устойлівы вобраз грэчаскага кідальніка дыска паходзіць ад знакавай статуі «Дыскабол» V стагоддзя да н.э., зробленай вялікім скульптарам Міранам.

Кіданне дыска сярод мужчын было часткай усіх сучасных Алімпійскіх гульняў. Гэта таксама была адна з пяці дысцыплін, у якіх спаборнічалі жанчыны, калі жаночая лёгкая атлетыка дэбютавала на Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме.

На Беларусі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кіданням праводзяцца з 1913 года (г. Гомель, кіданні дыска і кап’я). Першы чэмпіянат рэспублікі па лёгкай атлетыцы, у тым ліку па кіданні дыска, адбыўся ў 1924 годзе (Мінск).

Беларускія спартсмены неаднаразова дасягалі перамог у кіданні дыска — (уладальнік Кубка свету (1985), чэмпіён СССР (1983, 1985)), Эліна Зверава (чэмпіёнка свету (1995)).

Зноскі

Літаратура — С. 248.

Спасылкі Кіданне дыска на сайце IAAF