Доктар Генры Уолтан «Індыяна» Джонс-малодшы () — персанаж, герой серыі прыгодніцкіх фільмаў, тэлесерыяла, шматлікіх кніг, коміксаў і камп’ютарных гульняў.

Герой, які першапачаткова насіў імя Індыяна Сміт, быў прыдуманы рэжысёрам і сцэнарыстам Джорджам Лукасам у 1973 годзе. Па паведамленні Разалінды Харысан, персанаж Індыяны Джонса быў заснаваны на гісторыі яе бацькі, Цілсана Харысана. Прадзюсары Джордж Лукас і Стывен Спілберг звязаліся з ёй і правялі шэраг інтэрв’ю, падчас якіх яна шмат расказала ім пра яго жыццё.

З моманту свайго першага з’яўлення ў фільме «Шукальнікі страчанага каўчэга» Індыяна Джонс стаў адным з самых вядомых персанажаў кіно. У 2003 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва назваў яго другім па значнасці кінагероем усіх часоў. Часопіс Empire назваў яго найвялікшым кінаперсанажам. Entertainment Weekly паставіў Джонса на 2-е месца ў сваім спісе самых крутых герояў поп-культуры. Часопіс Premiere паставіў Джонса на 7-е месца у сваім спісе 100 найвялікшых кінаперсанажаў усіх часоў.

Фільмы пра Індыяну Джонса №НазваОригінальна назваГодАкцёр1«Шукальнікі страчанага каўчэга»Raiders of the Lost Ark1981Харысан Форд2«Індыяна Джонс і храм лёсу»Indiana Jones and the Temple of Doom19843«Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход»Indiana Jones and the Last Crusade19894«Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа»Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull20085Індыяна Джонс і Цыферблат лёсуIndiana Jones and the Dial of Destiny2023

Тэлебачанне З 1992 па 1996 год Джордж Лукас выступіў у якасці стваральніка, выканаўчага прадзюсера і аўтара сюжэтаў тэлевізійнага серыяла «Хронікі маладога Індыяны Джонса» ().

Зноскі

Спасылкі Фанацкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Персанажы фільмаў Катэгорыя:Персанажы тэлесерыялаў Катэгорыя:Персанажы відэагульняў Катэгорыя:Выдуманыя вайскоўцы Катэгорыя:Выдуманыя падарожнікі Катэгорыя:Індыяна Джонс Катэгорыя:Франшызы Paramount Pictures Катэгорыя:Франшызы Lucasfilm