__NOTOC__ 1 лютага — трыццаць другі дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
772: Адрыян I становіцца 95-м Папам Рымскім 1168: Генрых Леў ажаніўся з 12-гадовай Мацільдай Плантагенет, дачкой англійскага караля Генрыха II. 1411: Заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409—1411) Польшчы і Вялікае Княства Літоўскае з Тэўтонскім ордэнам. 1661: Адбылося паўстанне ў Магілёве, гараджане вынішчылі 7-тысячны гарнізон расійскіх стральцоў, шмат жаўнераў і трох ваявод узялі ў палон. 1717: У Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты, таксама зацверджана вайскова-скарбовая рэформа і ў выніку з’явіліся рэгулярныя арміі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. 1793: Францыя аб’явіла вайну Вялікабрытаніі і Нідэрландам 1863: Выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з К. Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу 1893: Томас Эдысан скончыў стварэнне першай у свеце кінастудыі 1893: Прэм’ера оперы «Манон Леско» 1908: У Лісабоне забіты кароль Партугаліі Карлуш I і яго сын Луіш Філіпэ (герцаг Браганса) 1918: Пачалося Котарскае паўстанне 1919: Пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі 1921: Спыніла дзейнасць Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў Канстанцін Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919). 1930: Газета «Times» надрукавала першы ў свеце красворд 1951: Заснаваны Кангрэс беларусаў Амерыкі 1990: У адкрытым космасе касманаўт Аляксандр Сераброў правёў першыя выпрабаванні сродка перамяшчэння касманаўта 2005: Пачаў вяшчанне тэлеканал «Беларусь-ТБ» 2021: У М’янме пад пачаткам генерала Мін Аўн Хлайна здзейснены ваенны пераварот, падчас чаго зрынуты прэзідэнт Він М’ін.
Нарадзіліся thumb|left|100px|Браніслаў Тарашкевіч 1628: Ян Гакарт, галандскі жывапісец 1701: Юхан Агрэл, нямецкі і шведскі дырыжор і кампазітар 1801: Томас Коўл, амерыканскі мастак 1801: Эміль Літрэ, французскі лексікограф, філосаф 1811: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог (пам. 11.9.1868) 1849: Альбер Мары Лебур, французскі мастак 1857: Уладзімір Бехцераў, расійскі неўролаг і псіхіятр (пам. 24.12.1927) 1870: Матэюс Густайціс, літоўскі паэт, перакладчык 1874: Гуга фон Гофмансталь, аўстрыйскі пісьменнік і драматург (пам. 15.7.1929) 1892: Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнавец, палітычны дзеяч (29.11.1938) 1901: Кларк Гейбл, амерыканскі акцёр 1913: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч (13.6.1971) 1913: Антон Алешка, беларускі пісьменнік (пам. 13.9.1971) 1931: Барыс Ельцын, першы прэзідэнт Расіі (пам. 23.4.2007) 1931: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст 1939: Уолі Фанк, амерыканскі астранаўт 1971: Томі Сала, шведскі хакеіст 1990: Эда Ахі, эстонская паэтэса
Памерлі
1328: Карл IV Прыгожы, кароль Францыі 1638: Адрыян Браўэр, фламандскі жывапісец 1691: Аляксандр VIII (П’етра Атабані), Папа Рымскі (1689—1691; нар. 22.4.1610) 1733: Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697—1706, 1709—1733; нар. 12.5.1670) 1799: Фердынанд Кобель, нямецкі жывапісец 1860: Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага ўніверсітэта (нар. 1793) 1874: Гелена Скірмунт, мастачка (нар. 5.11.1827). 1878: Джордж Крукшэнк, англійскі мастак 1883: Сэру Эпеніса Такамбау, першы кароль Фіджы 1903: Джордж Габрыель Стокс, англійскі фізік-тэарэтык 1944: Піт Мандрыян, мастак-абстракцыяніст 1961: Іштван Чок, венгерскі мастак 1987: Уладзімір Сакалоў (нар. 1908), беларускі мастак-графік 2002: Хільдэгард Кнеф, нямецкая актрыса 2013: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч (нар. 22 верасня 1937), беларускі эканаміст 2023: Леанард Пятрашак, польскі акцёр 2024: Мішэль Жазі, французскі бягун на сярэднія і доўгія дыстанцыі
Святкуюць : Дзень эвакуацыі : Апокрыэс : Нацыянальны дзень свабоды : Дзень Святой Брыгіты : Дзень федэральных тэрыторый : Угодкі адмены рабства на Маўрыкіі : Дзень Канстытуцыі ў Мексікі : Дзень ваенна-паветраных сіл Нікарагуа : Нацыянальны дзень герояў (Дзень герояў Айчыны)
201