Basiliscus plumifrons — від яшчарак з роду васіліскаў.
Арэал Прыродны арэал гэтага віду распасціраецца ад Мексікі на поўначы да Эквадора на поўдні.
Таксанамія і паходжанне назвы Родавая назва звязана з тым, што грэбень гэтай яшчаркі выклікаў асацыяцыю з міфічнай істотай васіліскам (персанаж грэчаскай міфалогіі, здольны сваім поглядам ператварыць чалавека ў камень). Па-грэчаску басіліскас (βασιλίσκος) азначае «маленькі цар». Гэты эпітэт быў прысвоены яшчарцы Лінеем.
Апісанне Basiliscus plumifrons маюць ярка-зялёную афарбоўку, з маленькімі сіняватымі плямкамі ўздоўж спіннога грэбня. Гэтыя адносна буйныя яшчаркі могуць дасягаць метра ў даўжыню (уключаючы хвост). У сярэднім даўжыня гэтых яшчарак каля 60 см. У самцоў маецца 3 грэбні (на галаве, на спіне і на хвасце), а ў самак толькі адзін грэбень (на галаве).
Рацыён Basiliscus plumifrons усяедныя. Яны харчуюцца насякомымі, дробнымі сысунамі (напрыклад грызунамі), драбнейшымі яшчаркамі, а таксама садавіной і кветкамі.
Драпежнікі Basiliscus plumifrons становяцца ахвярамі драпежных птушак, апосумаў і змей.
Размнажэнне
Самкі Basiliscus plumifrons адкладаюць ад 5 да 15 яец у цёплы і вільготны пясок або глебу. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 8 да 10 тыдняў. Яшчаркі, якія вылупіліся з яец, цалкам самастойныя.
Паводзіны
Самцы Basiliscus plumifrons адрозніваюцца павышаным пачуццём тэрытарыяльнасці. Адзіны самец можа дамінаваць на тэрыторыі з вялікай колькасцю самак, з якімі ён спарваецца.
Як правіла, васіліскі палахлівыя і не дазваляюць сябе чапаць.
Basiliscus plumifrons, як і іншыя васіліскі, а таксама , можа перабягаць невялікія ўчасткі па вадзе, выкарыстоўваючы адначасова канечнасці і хвост для падтрымкі. У Коста-Рыцы з-за гэтай здольнасці Basiliscus plumifrons атрымала назву «яшчарка Ісуса Хрыста» (). Акрамя таго, Basiliscus plumifrons выдатна плавае і можа трымацца пад вадой да 30 хвілін.
Спасылкі
Green Basilisk // Honolulu Zoo web site Plumed basilisk — digital photography by Ted Szukalski
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1876 годзе Катэгорыя:Яшчаркі