Семлікі — рака ў Цэнтральнай Афрыцы. Працякае па заходняй частцы Вялікай рыфтавай даліны, злучае возера Эдвард і Альберт.

Семлікі выцякае з возера Эдвард у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, цячэ на поўнач уздоўж заходніх схілаў хрыбта Рувензоры, з якіх папаўняецца ручаямі, працякае па мяжы з Угандай і ўпадае ў возера Альберт, з'яўляючыся, такім чынам, адным з вытокаў ракі Белы Ніл.

Спасылкі Semliki River — Britannica Online

Катэгорыя:Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Рэкі Уганды