Neotinea lactea — від архідэй, які сустракаецца ў Еўропе ад Францыі да Турцыі і ў дзвюх краінах Паўночнай Афрыкі: Алжыры і Тунісе. Яго кветкі ад бледна- да светла-ружовага колеру адлюстроўваюць яго відавы эпітэт lacteus (малочны).

Упершыню від быў апісаны ў 1798 годзе Пуарэ з Алжыра.

Апісанне Neotinea lactea — трывалы геафіт ад 10 да 25 см вышынёй пры цвіценні. Сцябло кветкі круглага перасеку з разеткай з 4-6 лісця ў аснове і злёгку рабрыстае на верхавіне, некалькі больш дробных лістоў пакрываюць сцябло вышэй. Мноства дробных кветак утвараюць шчыльную гронку да 7 см даўжынёй авальнай або цыліндрычнай формы.

Экалогія Neotinea lactea аддае перавагу сухім вапнавым глебам і добрым асвятленнем. Расліны можна знайсці на вышыні да 1800 м на , у закінутых аліўкавых садах, на адкрытых месцах у гарыгах і адкрытых лясах.

Літаратура

, 1998.: Les Orchidées de France, Belgique et Luxembourg, Collection Parthenope, ISBN 2-9510379-1-0 , 1994.:Guide des orchidées d’Europe, d’Afrique du Nord et du Proche-Orient, Delachaux et Niestlé, ISBN 2-603-01323-8

Спасылкі

Катэгорыя:Архідныя